Мілард Філмар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Millard Fillmore | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джордж Міфлін Далас | ||||||
Пераемнік | Уільям Руфус Кінг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Закары Тэйлар | ||||||
Пераемнік | Франклін Пірс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Thomas C. Love[d] | ||||||
Пераемнік | William A. Moseley[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Thomas C. Love[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 студзеня 1800[1][2][…] |
||||||
Смерць |
8 сакавіка 1874[1][2][…] (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Натаніэль Філмар[d] | ||||||
Маці | Phoebe Millard[d][4] | ||||||
Жонка | Эбігейл Філмар і Caroline C. Fillmore[d] | ||||||
Дзеці | Мэры Эбігей Філмар[d] і Мілард Паўэрс Філмар[d] | ||||||
Веравызнанне | Унітарыянская царква[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілард Філмар (англ.: Millard Fillmore; 7 студзеня 1800, Самерхіл, штат Нью-Ёрк — 8 сакавіка 1874) — 13-ы прэзідэнт ЗША, апошні прэзідэнт вігаў, і апошні прэзідэнт, які не быў звязаны з дэмакратычнай або рэспубліканскай партыяў. Філмор быў адзіным прэзідэнтам вігаў, які не памёр на пасадзе ці не быў выключаны з партыі. Як віцэ-прэзідэнт Закарыі Тэйлара, Мілард заняў пасаду прэзідэнта пасля смерці Тэйлара. Філмар быў прыхільнік ідэі кампрамісу паміж рабаўладальнікамі і іх праціўнікамі.
Біяграфія
Філмар быў адвакатам з заходняй часткі штата Нью-Ёрк, а таксама адным з першых членаў партыі вігаў. Ён служыў у заканадаўчым сходзе штата ў 1829—1831 гадах, у 1833-35, 1837-43 у Палаце Прадстаўнікоў ЗША, а таксама кантралёрам штата Нью-Ёрк у 1848-49 гадах. Ён быў абраны віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў ў 1848 годзе ў якасці напарніка Тэйлара, і знаходзіўся на пасадзе з 1849 да самай смерці Тэйлара ў 1850 годзе, у разгар «крызісу 1850 года» над рабствам.
Як памяркоўны праціўнік рабства, Філмар выступаў супраць абаліцыяністкіх патрабаванняў, каб выключыць рабства з усёй тэрыторыі, набытай ЗША ў мексіканскай вайне. Замест таго, каб ён падтрымліваў Кампраміс 1850 года, у якім коратка скончыўся крызіс. У знешняй палітыцы Філмар падтрымаў экспедыцыю ваенна-марскога флоту ЗША для адкрыцця гандаля у Японіі, выступаў супраць французскай прысутнасці на Гаваях, і быў збянтэжаны экспедыцыяй Наўціска Лопеса на Кубе. Мілмар дамагаўся абрання на поўны тэрмін у 1852 годзе, але не атрымаў патрымкі для вылучэння партыі вігаў.
Пасля распаду партыі вігаў распаўся ў 1854-56 гадах, Філмар адмовіўся далучыцца да Рэспубліканскай партыі. Хоць кансерватыўныя вігі далучыліся да Амерыканскай партыі, палітычныя мэты якой былі антыімігрантскія і антыкаталіцкія погляды, аднак Філмар не далучыўся да Амерыканскай партыі. Амерыканская партыя вылучыла Філмара кандыдатам на пасаду прэзідэнта ў 1856 годзе, але ён заняў трэцяе месца на выбарах, абыйшоўшы кандыдата Рэспубліканскай партыі. Падчас амерыканскай грамадзянскай вайны, Філмар асудзіў раскол і падтрымаў заявы, што Саюз павінен быць захаваны сілай, калі гэта неабходна; але вельмі крытычна ставіўся да ваеннай палітыкі прэзідэнта Аўраама Лінкальна. Пасля вайны ён падтрымліваў рэканструкцыйную палітыку прэзідэнта Эндру Джонсана. Хоць многія гісторыкі і ўхваляюць стрыманую знешнюю палітыку Філмара, аднак ён падвяргаецца крытыцы за пагаршэнне напружанасці у адносінах паміж абаліцыяністамі і рабаўладальнікамі; і ў выніку ён знаходзіцца ў ніжняй дзясятцы гістарычнага рэйтынгу прэзідэнтаў Злучаных Штатаў, складзенага на падставе розных навуковых абследаванняў.
Філмар заснаваў Універсітэт Буфала і быў першым рэктарам. Ён таксама дапамог заснаваць Гістарычнае таварыства Буфала і Цэтральны шпіталь Буфала.
Зноскі
- 1 2 Millard Fillmore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lundy D. R. Millard Fillmore // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage