Хутар
Мікіцічы
Мікіцічы на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Мікі́цічы[1] (трансліт.: Mikicičy, руск.: Микитичи) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва — 3 жыхары, 3 двары (2005).
Гісторыя
Паводле рэвізіі 1563 года ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[2].
За расійскім часам — у Мікіціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў[2]. На пачатку XX стагоддзя ў маёнтку 68 жыхароў.
За міжваеннай Польшчай — калонія, спярша ў аднайменнай гміне[3], а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана[4] Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З верасня 1939 года вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 снежня 1962 — у Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гродзенскай вобласці).
Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсавета[5].
У 2003 годзе 4 гаспадаркі, 4 жыхары.
Да 2009 года ўваходзіла ў склад Ружанскага сельсавета. Рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 1 снежня 2009 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Ружанскага пасялковага савета[6].
Транспарт
Аўтамабільная дарога Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы[7].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 Mikitycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 331.
- ↑ Mikitycze, калонія . Radzima.net. Праверана 9 чэрвеня 2012.
- ↑ Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). Sejm RP. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 8 снежня 2013.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012. Праверана 8 снежня 2013.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 8 снежня 2013.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх