Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў
Дата нараджэння 31 ліпеня 1992(1992-07-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 2020(2020-08-12) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні Медаль «Гонар і Годнасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (нар. 31 ліпеня 1992, г. Вілейка, Мінская вобласць — 12 жніўня 2020 (?), Мінская вобласць) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіне[1].

Ягоны брат — Павел Кухта, добраахвотнік у вайне ва Украіне. З 2022 года з’яўляецца кіраўніком варшаўскага Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць у Батальёне імя Кастуся Каліноўскага.[2][3]

Гібель

Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу з бела-чырвона-белым сцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Мінску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе[4].

Знік 12 жніўня. Раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Мінскам[5]. Паводле геалакацыі ягонага тэлефону Мікіта ў дзень свайго знікнення мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі[6].

Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнання.[4]

Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасля здымкаў праграмы для «Белсата» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх збівалі і там таксама апошні раз «засвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказанні[7].

18 сакавіка 2021 года стала вядома, што Следчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце смерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасцю ў чыіх-небудзь дзеяннях складу злачынства»[8].

Пахаванне

Пахаваны Мікіта Крыўцоў на старых могілках у Маладзечне[9].

Памяць

19 лістапада 2022 года стала вядома, што ў палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова.[10]

24 лістапада 2022 года Крыўцоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[11]

У чэрвені 2023 года таксама ўзганароджаны медалём «Гонар і годнасць» ад Аб’яднанага пераходнага кабінета. Медаль з рук Святланы Ціханоўскай атрымаў брат Мікіты[12].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Хруцкая, Зоя. Загінулы Мікіта Крыўцоў быў 9 жніўня на мітынгу ў Маладзечне(недаступная спасылка). Рэгіянальная газета (23 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  2. Беларусы аб’ядналіся супраць агрэсіі Пуціна
  3. Эмігранты з Беларусі дапамагаюць Батальёну імя К. Каліноўскага
  4. 1 2 Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца . Наша Ніва. Праверана 11 верасня 2021.
  5. У Маладзечне развітваюцца з пратэстоўцам, якога знайшлі павешаным у Менску . Белсат. Праверана 11 верасня 2021.
  6. Удзельніка пратэстаў 12 жніўня знайшлі павешаным . Белсат. Праверана 11 верасня 2021.
  7. Уткіна, Настасся. «Навошта забіваць?» Пра жыццё і знікненне Мікіты Крыўцова расказалі сям’я і сябры(недаступная спасылка). Рэгіянальная газета (2 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  8. Служба информации «БГ». СК не будет возбуждать уголовное дело по факту смерти Кривцова – демонстранта, найденного повешенным в августе 2020-го (руск.). Брестская газета (18 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2021. Праверана 19 сакавіка 2021.
  9. Магілы беларусаў, чые сьмерці зьвязаныя з пратэстамі. ФОТА
  10. У палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова
  11. Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні
  12. «Прыгнёт з моцных нараджае волатаў». Ціханоўская ўручыла ў Варшаве ўзнагароды. 14.06.2023 // Наша Ніва
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.