Мікіта Барысавіч Куканенка | ||
---|---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1998 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 19 мая 2021 (22 гады) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Альма-матар |
|
|
Грамадзянства | ||
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь | |
Гады службы | 2020—2021 | |
Званне |
|
|
Часць | 116-я штурмавая авіяцыйная база (Ліда) | |
Узнагароды і званні |
|
Мікіта Барысавіч Куканенка (18 верасня 1998, Полацк — 19 мая 2021, Баранавічы) — ваенны лётчык, лейтэнант ВПС Рэспублікі Беларусь. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Беларусі (2021)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 18 верасня 1998 года ў Полацку[2]. Яго дзед жыў у гарадскім пасёлку Баравуха, дзе размяшчалася верталётная база. Пасля наведвання базы Мікіта вырашыў стаць пілотам. Але ён выбраў не верталёты, а самалёты[3].
Пазней паступіў у Полацкае кадэцкае вучылішча, якое скончыў у 2015 годзе. У 2020 годзе ў званні лейтэнанта скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Лідская штурмавая авіябаза стала для яго першым месцам службы. За год лётаў на самалётах Л-39 і Як-130. У планах Мікіты Куканенкі на 2021 год было стаць лётчыкам трэцяга класа[4].
Загінуў 19 мая 2021 года ў Баранавічах у час трэніровачнага палёту Як-130 разам з маёрам Андрэем Нічыпорчыкам[5]. Іх самалёт разбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксембург. Пазней камісія па расследаванні катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[6][7].
Пахаваны ў Полацку на Паўночных могілках[8].
Сям’я
У загінулага пілота засталася жонка Таццяна. Яны згулялі вяселле ў верасні 2020 года[9].
Узнагароды
- Герой Беларусі (24 лістапада 2021, пасмяротна) — за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку[10].
Памяць
23 лістапада 2021 года на паседжанні баранавіцкага гарвыканкама была прынятая пастанова аб наданні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імён загінулых лётчыкаў[11].
20 мая 2022 года ў Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў[12].
Зноскі
- ↑ Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі»
- ↑ Сообщение пресс-службы (руск.)(недаступная спасылка). Министерство обороны Республики Беларусь (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Наталья Светлова. «У него сбылась мечта. А я всегда гордился, что мой друг - летчик»: что рассказывают о погибших в Барановичах военных летчиках (руск.). Комсомольская правда (19 мая 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Артем Беговский. Разбившиеся под Барановичами летчики посмертно награждены званием «Герой Беларуси» - Лайфстайл Onlíner (руск.). Onliner.by (24 лістапада 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Расказваем пра лётчыкаў Нічыпарчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах
- ↑ Что выяснили следователи о гибели летчиков в Барановичах, рассказали в СК Архівавана 24 лістапада 2021., Intex-press, 30-9-2021
- ↑ Из-за чего упал самолет в Барановичах установил Следственный комитет Архівавана 24 лістапада 2021., Intex-press, 26-10-2021
- ↑ Сотни жителей Полоцка пришли на прощание с летчиком Никитой Куконенко. Итоговый фоторепортаж
- ↑ Нелли Радько. О погибшем летчике Никите Куконенко рассказывают сослуживцы, педагоги и друзья (руск.)(недаступная спасылка). Новополоцк сегодня (1 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні» . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Как назовут улицы в новом микрорайоне Северный-2, решали в Барановичах Архівавана 24 лістапада 2021., Intex-press, 23-11-2021
- ↑ В Барановичах открыли мемориал в честь погибших летчиков Андрея Ничипорчика и Никиты Куконенко
- ↑ Память о погибших летчиках-героях увековечивают в Лиде .