Мікола Цэлеш
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 ліпеня 1900(1900-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1976
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікола Яфімавіч Цэлеш (Целеш; 1900, в. Заазер’е, Барысаўскі павет — пасля 1976; Псеўданімы: Марцін Люціч, Марцін Люціч, М.Люціч, М.Лясун, Апатоль Чэслаўскі; Крыптанімы: М. Ц.) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Ілюстрацыя Г. Змудзінскага да апавядання М. Цэлеша «Людзі, зверы, птахі»
Ілюстрацыя Г. Змудзінскага да апавядання М. Цэлеша «Людзі, зверы, птахі»

Нарадзіўся ў в. Заазер’е Барысаўскага павета. Скончыў гімназію і педагагічныя курсы. У 1919-22 у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Мінск, працаваў у дзяржаўных установах, друкаваўся. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газэце». Выдаў зборнік апавяданняў «На крыжы».

З чэрвеня 1944 на эміграцыі ў Германіі, потым у ЗША. Дата смерці дакладна не вядомая.

Зноскі

    Літаратура

    • Летописец из Зазерья: судьба и творчество М. Целеша / А. Пашкевич // Нёман. — 2001. — N 4. — С. 221—232.
    • Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч. ― Минск, 2002.
    • Мікола Яфімавіч Цэлеш // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 6.
    • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.