Мікола Сурначоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | снежань 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1945 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Узнагароды |
![]() ![]() |
![]() |
Мікола Сурначоў (нар. снежань 1917 г. у в. Слабада, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — памёр 20 красавіка 1945, пад Берлінам) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікума працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газету «Камунар». У 1937—1939 гадах вучыўся на літаратурным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1939 годзе перавёўся ў Мінскі педагагічны інстытут. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газетах «Звязда» (1939—1940) і «Чырвоная змена» (1940—1941). З 1941 года — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы.
Творчасць
Друкавацца пачаў у 1933 г. (рагачоўская раённая газета «Камунар»). Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны спеў» (1986). Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна)[1] і медалямі.
Зноскі
- ↑ ЭЛЕКТРОННЫЙ БАНК ДОКУМЕНТОВ «ПОДВИГ НАРОДА В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1941-1945 ГГ.» Архівавана 11 мая 2017. Сурначев Николай Николаевич 1916г.р.http://podvignaroda.mil.ru/?#id=1010066483&tab=navDetailManCard
Літаратура
- Саламевіч І. У. Сурначо́ў Мікола (Мікалай Мікалаевіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 282—283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- 196. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.