Мікола Канстанцінавіч Багадзяж | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1957 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2022 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст, гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Мікола Канстанцінавіч Багадзяж (16 мая 1957, вёска Траянаўка, Барысаўскі раён, Мінскай вобласці — 2022) — беларускі гісторык і журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Беларускага саюза журналістаў, сябар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў[2].
Біяграфія
У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Барысаўскім раёне, у 1985—1986 гадах у Валмянскай школе Дзяржынскага раёна. Потым працаваў у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. З 1990 года працаваў журналістам (у газетах «Чырвоная змена», «Цэнтральная газета», часопісах «Нёман», «Бярозка», выдавецтве «Триоль»[2]).
Займаецца даследаваннем і прапагандай гісторыі Беларусі. Аўтар кнігі «Сыны зямлі беларускай» (2002).
Сумесна з І. Масляніцынай (жонкай) напісаў кнігі «Слава і няслаўе» (1995), «Радзівілы — нясвіжскія каралі» (1997), «Радзівілы ў эпоху інтрыг і авантур» (2003) і інш. Шэраг артыкулаў прысвяціў радаводу Чапскіх, былых уладальнікаў Станькава (зараз у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці), запісаў пра іх легенды і паданні.
Зноскі
- 1 2 http://litpremia.by/be/author/202/
- 1 2 Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч Архівавана 9 снежня 2021. (Праверана 26 чэрвеня 2023) // Нацыянальная літаратурная прэмія
Літаратура
- Багадзяж Мікола Канстанцінавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск: 2004. — С. 613.
Спасылкі
- Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч Архівавана 9 снежня 2021. (Праверана 26 чэрвеня 2023) // Нацыянальная літаратурная прэмія
- Мікола Багадзяж // Дзяржынская раённая ЦБС Архівавана 26 чэрвеня 2023. (Праверана 26 чэрвеня 2023)