Мікашэвіцкі канал | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 7 км |
Максімальная глыбіня | 1,6 м |
Вадацёк | |
Уваход | |
· Месцазнаходжанне | рачны порт Мікашэвічы |
· Каардынаты | 52°12′06″ пн. ш. 27°23′28″ у. д. |
Вусце | Прыпяць |
· Каардынаты | 52°09′28″ пн. ш. 27°20′58″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Мікашэ́віцкі канал[1][2] — суднаходны канал ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня канала складае 7 км. Найбольшая глыбіня 1,6[3] м, шырыня — 30[3] м. Канал пабудаваны ў 1974—1978 гадах, рэканструяваны ў 1979—1980. Пракладзены па забалочанай левабярэжнай пойме ракі Прыпяць. Злучае Прыпяць з рачным портам Мікашэвічы і выкарыстоўваецца ў мэтах вывазу прадукцыі з Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт».
Зноскі
- ↑ БелЭн 2000.
- ↑ Сустракаецца назва Гранітны
- 1 2 Сайт РУЭБП «Днепрабугводшлях»
Літаратура
- Мікашэвіцкі канал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.