Мікалаш Алеш | |
---|---|
чэшск.: Mikoláš Aleš | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1852[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1913[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maryna Alšová[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, academic painter, рысавальнік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | акадэмізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мі́калаш А́леш (чэшск.: Mikoláš Aleš; 18 лістапада 1852, Міраціцы — 10 ліпеня 1913, Прага) — чэшскі мастак і графік. Адзін з найбуйнейшых чэшскіх мастакоў XIX стагоддзі.
Жыццё і творчасць
М. Алеш нарадзіўся ў сям'і чыноўніка. У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі сям'я неаднаразова змяняла месца жыхарства: у 1856 годзе Алешы пераехалі ў Пісек, затым — у Прагу і ў 1859 годзе вярнуліся ў Міраціцах. Маляваць Мікалаш пачаў ва ўзросце чатырох гадоў. У 1865 годзе паступаў у гімназію, затым — у 1867 — у рэальнае вучылішча. Пасля здачы экзаменаў у 1869 годзе Алеш пераехаў у Прагу і навучаўся там у Акадэміі мастацтваў. Падчас гэтага навучання зарабляе маляваннем і ілюстраваннем. У 1876 годзе, за ўдзел у пратэсце студэнтаў супраць рэакцыйнай прафесуры (а менавіта прафесара Альфрэда Вольтмана) быў арыштаваны і затым выключаны з Акадэміі.
У 1879 годзе М. Алеш, разам з Ф. Жэнішакам і Богумірам Роўбалікам, выйграў конкурс на права мастацкага дэкарыравання ўнутраных памяшканняў будынка Нацыянальнага тэатра ў Празе. У тым жа годзе мастак ажаніўся і здзяйсніў паездку ў Італію. Пасля вяртання, у 1880—1881 гадах, Алеш працаваў над 14 вялікімі панэлямі для Нацыянальнага тэатра і паралельна ілюстраваў часопіс Šotek. У 1889 годзе мастак стварыў цыкл ілюстрацый на тэму народных чэшскіх песень, пісаў акварэлі. Апошняя серыя ілюстрацый Алеша адносіцца да 1913 годзе. У 1895 годзе адбылася выстаўка мастака ў Празе. Да яго 60-годдзя М. Алешу было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Прагі, а таксама тытул «Інспектара жывапісу і саветніка па выяўленчым мастацтве.»
М. Алеш зрабіў для Пражскага тэатра лялек эскізы 60 марыянетак.
Раннія працы М. Алеша створаны ў рамантычным стылі, у іх адчуваецца ўплыў творчасці Ёзефа Манеса. Пазней пісаў у стылі мадэрн. У цэнтры ўвагі мастака заўсёды знаходзіўся чэшскі народ і яго гісторыя. Пры жыцці мастак быў вядомы ў першую чаргу як графік і дэкаратар, ілюстратар зборнікаў казак, народных спеўнікаў і гістарычных сачыненняў. Пакінуў таксама вялікую колькасць графічных прац, якія адлюстроўваюць вуліцы і будынкі Прагі, Пльзеня і іншых чэшскіх гарадоў. Карціны працы М. Алеша сталі шырока вядомыя ўжо пасля яго смерці.
Творы
Аўтар размалёўкі «Радзіма» (1880—81) у фае Нацыянальнага тэатра ў Празе, шматлікіх малюнкаў, у т. л. «Пяць пачуццяў» (1876), «Стыхія» (1881), цыкла «Жыццё старажытных славян» (1891); жывапісных работ: «Гусіцкі лагер», «На магіле ваяра-гусіта» (1877), «Сустрэча Іржы з Падэбрад з Мацвеем Корвіным», «Сутычка кавалерыстаў» (1878).
Галерэя
- Лагер у лесе (1877-1878)
- Ян Чапек (1901)
- Гусіцкі лагер
- Пабоішча ў Грубай Скалы
- Ля магілы баявога таварыша (Апошні табарыт)
- Карлштэйнскі крумкач (1882)
- Рыцары ружы (1890-я гады)
- Роспіс фасада аптэкі «Ля чэшскай кароны» (1891)
- Драгун (1878)
- Шпалічак
Зноскі
- 1 2 Aleš Mikoláš // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Nikolaus or Mikolas Ales // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Алеш Миколаш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Ludmily na Vinohradech, sign. VIN Z7, s. 42
- ↑ BillionGraves — 2011.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалаш Алеш
- www.artmuseum.cz: Mikoláš Aleš Архівавана 20 лютага 2015. (чэшск.)
- Životopis Mikoláš Aleš (чэшск.)