Мікалай Янавіч Азараў | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Микола Янович Азаров | ||||||||||
|
||||||||||
Прэзідэнт | Віктар Фёдаравіч Януковіч | |||||||||
Папярэднік | Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Станіслаў Тэлісфаравіч Сташэўскі Віктар Міхайлавіч Пінзенік |
|||||||||
Пераемнік | Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў Віктар Міхайлавіч Пінзенік |
|||||||||
|
||||||||||
Прэзідэнт | Леанід Данілавіч Кучма Віктар Андрэевіч Юшчанка |
|||||||||
Папярэднік | Віктар Фёдаравіч Януковіч | |||||||||
Пераемнік | Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка | |||||||||
|
||||||||||
Прэзідэнт | Леанід Данілавіч Кучма | |||||||||
Папярэднік | Віктар Фёдаравіч Януковіч | |||||||||
Пераемнік | Віктар Фёдаравіч Януковіч | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Алег Віктаравіч Дубец Ігар Алегавіч Юшко |
|||||||||
Пераемнік | Анатоль Кірылавіч Кінах Віктар Міхайлавіч Пінзенік |
|||||||||
|
||||||||||
Нараджэнне |
17 снежня 1947[1] (76 гадоў) |
|||||||||
Жонка | Людміла Азарава | |||||||||
Дзеці | сын Аляксей | |||||||||
Нацыянальнасць | рускі | |||||||||
Партыя | Партыя рэгіёнаў | |||||||||
Член у | ||||||||||
Адукацыя |
|
|||||||||
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук | |||||||||
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАНУ | |||||||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч, выкладчык універсітэта, эканаміст, інжынер, геолаг | |||||||||
Навуковая дзейнасць | ||||||||||
Навуковая сфера | палітыка[2] і геалогія[2] | |||||||||
Месца працы | ||||||||||
Аўтограф | ||||||||||
Узнагароды |
|
|||||||||
Сайт | azarov.ua | |||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Янавіч Азараў (17 снежня 1947, Калуга, Калужская вобласць, РСФСР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Украіны (2010—2014). Лідар Партыі рэгіёнаў Украіны. Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны некалькіх скліканняў.
Біяграфія
Нарадзіўся 17 снежня 1947 года ў Калузе.
Скончыў школу № 5 у Калузе са срэбным медалём. У 1971 годзе скончыў геалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1984 годзе пераехаў у Данецк, дзе да 1995 года — намеснік, дырэктар Украінскага дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута горнай геалогіі, геамеханікі і маркшэйдарскай справы. Прафесар кафедры геалогіі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У красавіку 1994 года абраны народным дэпутатам Украіны II склікання ад Пятроўскай выбарчай акругі Данецка. У 1995—1997 гадах быў кіраўніком Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях бюджэту.
Займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Украіны ў 1996—2002 гадах.
Паслядоўны прыхільнік стварэння Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй, Казахстанам і Беларуссю[3]
11 сакавіка 2010 года абраны Прэм’ер-міністрам Украіны.
23 красавіка 2010 года на чарговым з’ездзе аднагалосна абраны кіраўніком Партыі рэгіёнаў[4].
28 студзеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра «з мэтай стварыць дадатковыя магчымасці для грамадска-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту» ва Украіне[5].
Зноскі
- ↑ Mikolai Janowitsch Asarow // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Единое экономическое пространство спасет Украину от кризиса — депутат
- ↑ Николай Азаров возглавил регионалов
- ↑ http://www.kmu.gov.ua/control/uk/publish/article?art_id=247006435&cat_id=244274130