Мікалай Францішак Агінскі
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Кашталян троцкі
1711 1715
Папярэднік Ян Уладзіслаў Бжастоўскі
Пераемнік Ян Фрыдэрык Сапега
Надворны падскарбі літоўскі
1695 1711
Папярэднік Жыгімонт Віктар Дэнгаф
Пераемнік Павел Караль Сангушка

Нараджэнне каля 1650
Смерць 1715[1]
Род Агінскія
Бацька Ян Агінскі
Маці Ганна з Сямашкаў[d]
Жонка Кацярына з Копцяў[d]
Дзеці Людвік Караль Агінскі, Францішка з Агінскіх[d] і Ружа з Агінскіх[d]

Мікалай Францішак Агінскі (? — 1715) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ваўкавыскі земскі маршалак з 1676, адначасова вялікі мечнік літоўскі ў 1687—1695, падскарбі надворны літоўскі ў 1695—1711, кашталян троцкі з 1711; староста радашковіцкі з 1693.

У 1686 падпісаў мірны дагавор з Расіяй.

Сям’я

Паходзіў з роду Агінскіх, сын Яна Агінскага і яго першай жонкі Ганны Сямашкі.

Жанаты з Францішкай Копаць, меў дзяцей

  • Людвіка Караля (1680—1719), смаленскага біскупа;
  • Ежы Казіміра (? — каля 1715), старосту радашковіцкага;
  • Антонія (каля 1684 — да 1730), старосту радашковіцкага, потым езуіта;
  • Ружу (? — 1724), жонку плоцкага кашталяна Станіслава Баніфацыя Красінскага;
  • Францішку (? — 1750), жонку віленскага кашталяна Міхала Юзафа Масальскага.

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 68.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.