Мікалай Уладзіміравіч Собалеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 мая 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 2022 (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | петралогія, мінералогія і геахімія |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў |
Член у | |
Прэміі |
![]() ![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Мікалай Уладзіміравіч Со́балеў[2] (руск.: Николай Владимирович Соболев; 28 мая 1935, Ленінград — 25 сакавіка 2022) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (РАН) (1990, член-карэспандэнт з 1981).
Біяграфія
Нарадзіўся 28 мая 1935 года ў Ленінградзе. Сын У. С. Собалева.
Скончыў Львоўскі ўніверсітэт у 1958 годзе і працаваў у ім загадчыкам Мінералагічнага музея. З 1960 года працаваў у Інстытуце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР у Новасібірску. З 1981 года займаў пасаду намесніка дырэктара, з 1984 года — дырэктара інстытута. У 1990—2006 гадах дырэктар Інстытута мінералогіі і петраграфіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (у складзе Аб’яднанага інстытута геалогіі, геафізікі і мінералогіі). З 2006 года М. У. Собалеў працаваў у Інстытуце геалогіі і мінералогіі Сібірскага аддзялення РАН, саветнік РАН.
Памёр 25 сакавіка 2022 года[3].
Навуковая і грамадская дзейнасць
Асноўныя працы М. У. Собалева па выяўленню ўмоў утварэння прыродных алмазаў і іх радовішчаў розных генетычных тыпаў. Распрацаваў мінералагічныя крытэрыі алмазаноснасці кімберлітаў, методыку прэцызійнага аналізу сілікатных мінералаў з выкарыстаннем мікразандзіравання і інш.
Член бюро Аддзялення навук аб Зямлі Сібірскага аддзялення РАН з 2002 года, ганаровы член з 1987 года і віцэ-прэзідэнт з 2004 года Расійскага мінералагічнага таварыства, ганаровы член Еўрапейскага саюза геалагічных навук з 1989 года, Лонданскага геалагічнага таварыства з 1994 года, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1993 года, член Еўрапейскай акадэміі навук з 1993 года, Мінералагічнага таварыства Амерыкі з 1998 года, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай мінералагічнай асацыяцыі ў 1990—1994 гадах[4]. Член Навуковага савета INTAS (2001—2003)[4]. Галоўны рэдактар часопіса «Геалогія і геафізіка» Сібірскага аддзялення РАН (з 1997 года)[4].
Узнагароды і званні
- Ленінская прэмія (1976)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1991)
- Прэмія імя А. Гумбальта (1996, ФРГ)
- Прэмія імя А. Я. Ферсмана (2007)
- Заслужаны дзеяч навукі Якуцкай АССР (1986)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1980)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1982)
- Ордэн Дружбы (1999)
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені (2008)
- Медаль імя А. Вагнера Мінералагічнага таварыства ФРГ (1992)
Зноскі
Літаратура
- Собалеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Профіль Мікалая Уладзіміравіча Собалева на афіцыйным сайце РАН (руск.)
- Календарь памятных дат СО РАН (руск.)
- Гісторыя Аб’яднанага інстытута геалогіі, геафізікі і мінералогіі імя А. А. Трафімука Сібірскага аддзялення РАН (руск.)