Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 красавіка 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў (нар. 29 красавіка 1932, Беласток, Польшча) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і комплекснай механізацыі тарфяной вытворчасці, аэрамеханікі полідысперсных асяроддзяў, пнеўматранспарту сыпучых матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тарфяныя машыны», 1954; аспірантура, 1957).
Працаваў у Інстытуце торфу АН БССР (1987—1990, дырэктар), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1954—1987 і з 1990, факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі, кафедра «Горныя машыны», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка прынцыпаў работы сістэм накіраванага перамяшчэння дысперсных матэрыялаў.
Узнагароды
Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР» (1980); медаль СССР «Ветеран труда» (1987); нагрудныя знакі «Изобретатель СССР» (1981), «Выдатнік адукацыі» (2005).
Бібліяграфія
- Разработка принципов перемещения измельченного торфа воздушным потоком в торфяном производстве : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.15.05 / Кислов Николай Васильевич. — Минск, 1982.
Зноскі
Літаратура
- Кіслоў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С.
- Кислов Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 53.
- Кислов Николай Владимирович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 49—50.