![]() Мікалай Іваноў | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Мікалай Уладзіміравіч Іваноў | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 студзеня 2000[1] (24 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Мікалай Іваноў (нар. 2 студзеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Машук-КМВ» з Пяцігорска.
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, з 2017 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да сезона 2019 ужо рыхтаваўся з асноўным складам, з мая зноў стаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дубліруючым складзе, зрэдку прыцягваўся да асновы.
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[4].
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы»[5]. З’яўляўся ў складзе «Іслачы» рэдка і ўжо ў ліпені пакінуў клуб[6]. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры»[8], аднак пазней вярнуўся ў «Дынама» і стаў трэніравацца з дублем. У сакавіку 2022 года быў арандаваны «Мінскам»[9]. Спачатку рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену, а з лета стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Мінск»[10].
У сакавіку 2023 года стаў іграком віцебскага «Макслайна»[11]. У лютым 2024 года перайшоў у «Машук-КМВ» з Пяцігорска[12].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама | ![]() | 10 | 0 |
2018 | дубль | Дынама | ![]() | 26 | 12 |
2019 | Д1 | Дынама | ![]() | 2 | 0 |
2020 | Д2 | Гомель | ![]() | 23 | 3 |
2021 (1) | Д1 | Іслач | ![]() | 2 | 0 |
2021 (2) | Д2 | Нафтан | ![]() | 18 | 2 |
2022 | Д1 | Мінск | ![]() | 15 | 0 |
2023 | Д2 | Макслайн | ![]() | 29 | 8 |
Крыніцы
- ↑ Nikolai Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://fcminsk.by/player/nikolaj-ivanov-2/
- ↑ Минское "Динамо" отправило Иванова в аренду в "Гомель" (руск.). football.by (21 студзеня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ "Ислочь" арендовала у минского "Динамо" Николая Иванова (руск.). football.by (30 сакавіка 2021). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Николай Иванов вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Ислочи" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо" вновь отправило Николая Иванова в аренду (руск.). football.by (19 ліпеня 2021). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Безголевой мир в первом спарринге (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (15 студзеня 2022). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ "Минск" арендовал Николая Иванова у земляков из "Динамо" (руск.). football.by (29 сакавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ Николай Иванов, Вашкель и Баширов пополнили ряды "Макслайна". Здесь же Булычев и Кленьё (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Еще один белорусский футболист трудоустроился в клубе российского Д3 (руск.). football.by (18 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.