Мікалай Сяргеевіч Сердзючэнка
Дата нараджэння 2 жніўня 1950(1950-08-02) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2003)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Сяргеевіч Сердзючэнка (нар. 2 жніўня 1950, с. Багданіўка, Прылуцкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне прымянення лазерных тэхналогій у медыцыне. Член-карэспандэнт (2017), доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2009).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975).

У 1975—1976 гадах працаваў урачом-інтэрнам у Гомельскай першай абласной бальніцы. З 1976 года па 1999 год лекар-траўматолаг, загадчык аддзялення, намеснік галоўнага лекара 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1999 года вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 2002—2012 гадах галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Адначасова ў 2006—2011 гадах прафесар кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

З 2014 па 2022[2] год — акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі. У 2012—2017 гадах галоўны рэдактар часопіса «Медыцына»[3].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне прымянення лазерных тэхналогій у лячэнні хворых з запаленчымі, посттраўматычнымі, дэгенерацыйна-дыстрафічнымі захворваннямі і іх ускладненнямі. Эксперыментальна абгрунтаваў і рэалізаваў у практычнай медыцыне клініка-фізіялагічныя аспекты прымянення нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання рознага спектральнага дыяпазону, святла звыш’яркіх святлодыёдаў і пастаяннага магнітнага поля. Распрацаваў першую ў СССР лазерную шматколерную тэрапеўтычную ўстаноўку, укараніў у практыку спосабы лазернай тэрапіі з выкарыстаннем камбінаванага лазернага ўздзеяння выпраменьваннем рознага спектральнага дыяпазону пры захворваннях органаў апоры і руху, прапанаваў новыя метады прафілактыкі і лячэння астэапарозу. Атрыманыя вынікі ляглі ў аснову стварэння кабінетаў лазернай тэрапіі і праграм для навучання спецыялістаў па лазерных тэхналогіях. Праведзены медыка-эканамічныя даследаванні і прапанаваны метады, якія спрыяюць паскарэнню пераходу ад пераважна экстэнсіўнага да інтэнсіўнага інавацыйнаму развіццю аховы здароўя.

Аўтар больш за 145 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 8 аўтарскіх пасведчанняў, 11 інструкцый па ўжыванні, 1 патэнта, 28 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Бібліяграфія

  • Терапевтическая эффективность низкоинтенсивного лазерного излучения. Минск, 1986.
  • Заживление переломов костей: экспериментальные и клинические исследования. Минск, 1994 (в соавт.).
  • Общественное здоровье и здравоохранение : в 2 ч. Минск, 2014.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.