Мікалай Сяргеевіч Калядка | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1952 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Узнагароды |
Мікалай Сяргеевіч Каля́дка (нар. 29 чэрвеня 1952, Любань, Мінская вобласць) — беларускі дырыжор. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (1975), Літоўскую кансерваторыю (Вільнюс, 1985, клас Ю. Домаркаса). З 1979 года — дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць
Творчасці М. Калядкі ўласцівы тонкае адчуванне музычных стыляў, рамантычная ўзнёсласць, эмацыянальнасць[1]. Пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены балеты «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1979, 1989), «Па-дэ-катр» Ц. Пуні (1981), оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1986), «Баль-маскарад» Дж. Вердзі (1988), «Медыум» Дж. К. Меноці (1989), «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі (1992), «Воўк і сямёра казлянят» А. Уладзігерава (1984). Дырыжыраваў таксама шматлікімі іншымі операмі.
Узнагароды
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1979),
- Медаль Францыска Скарыны (2013)[2].
Зноскі
Літаратура
- Дубкова Т. Калядка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).