Мікалай Стэфанавіч Якушаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | ён сам, як міністр адпаведнага Міністэрства БССР | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Панамароў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 жніўня 1936 (87 гадоў) |
||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык |
Мікала́й Стэ́фанавіч Я́кушаў (нар. 27 жніўня 1936, в. Буда, Горацкі раён) — дзяржаўны дзеяч БССР[2].
Біяграфія
З 1959 года галоўны аграном, начальнік райсельгасінспекцыі Валожынскага райвыканкама, намеснік старшыні, галоўны аграном калгаса ў Валожынскім, з 1964 дырэктар саўгаса ў Маладзечанскім раёнах[2]. Член КПСС з 1961 года. У 1966-69 гадах выконваючы абавязкі начальніка, начальнік Уздзенскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1971 годзе скончыў ВПШ пры ЦК КПСС[2].
З 1971 года 1-ы сакратар Уздзенскага райкама, з 1975 года сакратар Мінскага абкама КПБ. З 1981 года — міністр пладовагароднінай гаспадаркі БССР. Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1975—80 гадах[2].
З 1986 года стаў міністрам хлебапрадуктаў БССР, гэты пост займаў да абвяшчэння незалежнасці Беларусі, а потым захаваў пост ужо ў Рэспубліцы Беларусь[3][4].
Вымушаны падаць у адстаўку ў 1994 годзе, паколькі працаваць не дазволілі абставіны сур'ёзнай аварыі[3][4].
Зноскі
- ↑ Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- 1 2 3 4 Якушев Николай Стефанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717. — 737 с.
- 1 2 «Нарочанский» — и моя заслуга» (руск.)
- 1 2 Татьяна Шахнович. Лучший белорусский хлеб в 90-х появился потому, что перестали ввозить пшеницу(недаступная спасылка) (руск.)