Мікалай Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Андрэй Станіслаў Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Ракоўскі | ||||||
Пераемнік | Тэафіл Трызна | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Слушка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Масальскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Самуэль Пац | ||||||
Пераемнік | Багуслаў Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1581 | ||||||
Смерць |
14 сакавіка 1644[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Мікалай Паўлавіч Сапега[1] | ||||||
Маці | Ганна з Вішнявецкіх[1] | ||||||
Жонка | Ядвіга Ганна з Войнаў[d][3][1] і Альжбета з Прусіноўскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Казімір Мельхіяд, Ян Фердынанд, Гальшка, Тэрэза, Яна Петранеля | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Сапега (каля 1581 — 14 сакавіка 1644) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Харунжы вялікі літоўскі (1627—1638), ваявода менскі (1638) і берасцейскі (1638—1642), кашталян віленскі (з 1642).
Валодаў Коднем (збудаваў там касцёл і шпіталь), Вішніцай, Заазер’ем, Мсціжам.
Біяграфія
З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Мікалая і Ганны з Вішнявецкіх. Навучаўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе), універсітэтах Вены, Трыра, Майнца, Парыжа.
Абіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (быў маршалкам Трыбунала ў 1634 годзе). Быў каралеўскім сакратаром, займаў шэраг дзяржаўных пасад.
У 1629—1636 гадах збудаваў у Кодзені касцёл Святой Ганны на ўзор базілікі святога Пятра ў Рыме. Там жа змясціў абраз Маці Божай Гвадэлупскай (пазней абраз Маці Божай Кодзенскай).
У шлюбе з Ядвігай Ганнай Войнай, дачкой падскарбія надворнага літоўскага Мацея Войны, меў сыноў Казіміра Мельхіяда і Яна Фердынанда; дачок Гальшку, Тэрэзу і Яну Петранелю. Пасля смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Альжбетай Прусіноўскай.
Абраз Маці Божай
Абраз Маці Божай Кодзенскай Мікалай Сапега прывез з Рыма, куды накіраваўся ў часе цяжкай хваробы. Папа Урбан VIII прыняў Сапегу і падараваў яму мноства рэліквіяў. Падчас імшы ў Ватыканскім араторыі Мікалай Сапега пабачыў у алтары абраз Маці Божай Грыгарыянскай (ці Гвадэлупскай). Абраз яму гэтак спадабаўся, што князь наважыўся ўсякімі сродкамі вывезьці святыню на Літву. Падкупіўшы закрыстыяна капліцы за 500 дукатаў, Мікалай Сапега завалодаў абразам і спешна з’ехаў з Рыму.
Праз некалькі дзён крадзёж выкрылі, закрыстыяна ледзь не прысудзілі да спалення. Суд нунцыя ў Варшаве прысудзіў Мікалаю Сапегу год вязніцы, вяртанне абраза і рэліквіяў, пешую пілігрымку да Рыму і будову касцёла.
Мікалай Сапега накіраваў у Рым пляменніка, просячы дараваць віну і пакінуць абраз у Кодзені. У 1635 годзе ён сам з’явіўся ў Рыме і здолеў улагодзіць справу. Абраз застаўся ў Літве: відаць, паўплывала дапамога нунцыю на Сойме 1635 года, у справе не дапушчэння шлюбу караля з кальвіністкай.
У выніку, луцкаму біскупу даручылі змясціць святыню ў новым касцёле ў Кодзені. Мікалай Сапега ахвяраваў на абраз кароны, скіпетр, сімвалы сонца і месяца.
Генеалогія
Павел Іванавіч Сапега (каля 1490 — 1579) | Алена Гальшанская-Дубровіцкая (? — да 1557) | Андрэй Іванавіч Вішнявецкі (? — 1584) | Яўхімія Вярбіцкая | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1599) | Ганна Вішнявецкая (пасля 1563 — каля 1595) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ядвіга Ганна Война (? — 1642) | Мікалай Сапега (каля 1581 — 1644) | Альжбета Прусіноўская (? — пасля 1648) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Казімір Мельхіяд Сапега (1625 — 1654) | Ян Фердынанд Сапега (1628 — 1659) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Літаратура
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 548. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.
- 1 2 3 4 5 6 7 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 89. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 81.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 201. — ISBN 978-83-65880-89-5