Мікалай Раманавіч Ірыкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1943 |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Званне | Малодшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Мікалай Раманавіч Ірыкоў (20 жніўня 1913, в. Верхняя Казарма, БАССР — 16 сакавіка 1943, Чугуіўскі раён, Украіна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
Скончыў 7 класаў сярэдняй школы. У 1940 годзе скончыў Зілаірскае педагагічнае вучылішча. Працаваў дырэктарам Нованікольскай сярэдняй школы.
У Чырвоную Армію прызваны ў студзені 1940 года. Скончыў палкавую танкавую школу. Член ВКП (б) з 1942 года.
У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. 16 сакавіка 1943 года танкавую частку, у якой служыў атакавалі сілы суперніка, у ліку якіх была і танкавая дывізія СС. Танк малодшага лейтэнанта Ірыкава падбіў 3 нямецкія машыны, але і сам быў падбіты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» малодшаму лейтэнанту Мікалаю Раманавічу Ірыкову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна)[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 19 июня 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 23 июня (№ 23 (229)). — С. 3
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
- Мікалай Раманавіч Ірыкоў на сайце «Героі краіны»