Мікалай Піліпавіч Заяц | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 12 лістапада 1885 | ||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||
Дата смерці | 16 снежня 1949 (64 гады) | ||||||||||
Месца смерці | |||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||
Альма-матар | |||||||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
||||||||||
Род войскаў |
ВМФ Надводны флот |
||||||||||
Гады службы | 1908—1949 | ||||||||||
Званне |
![]() Контр-адмірал ВМФ СССР |
||||||||||
Камандаваў |
Крэйсер Вароўскі, Эсмінец Ленін, Крэйсер Чырвоны Каўказ |
||||||||||
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна Вялікая Айчынная вайна |
||||||||||
Узнагароды і званні |
|
Мікалай Піліпавіч Заяц (12 лістапада 1885 — 16 снежня 1949) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1940 год).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна. Беларус.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці артылерыйскага старшыні, кананіра на крэйсеры «Асілак» (1914—1917).
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. камандаваў кананерскай лодкай «Чырвоны Сцяг».
У гады Грамадзянскай вайны, у лютым — маі 1918 г., удзельнічаў у Лядовам паходзе па перабазіраванні караблёў Балтыйскага флоту з Рэвеля і Гельсінгфорса ў Кранштат, потым камандаваў батарэяй форта «Чырванафлоцкі» у Шлісельбургскай крэпасці.
Паслядоўна камандаваў крэйсерам «Вароўскі», эсмінцам «Ленін» Балтыйскага флоту; крэйсерам «Чырвоны Каўказ» на Чорным моры.
У 1940 г. у ліку першых звання контр-адмірал быў удастоены і Мікалай Піліпавіч Заяц.
З 1941 г. ён старшыня камітэта па абароне Севастопаля. Са жніўня 1942 г. і да канца вайны працаваў старшынёй пастаяннай прыёмнай камісіі караблёў пры Наркамаце Ваенна-марскога флоту СССР.
Зноскі
Літаратура
- Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.
Спасылкі
- Знакамітыя людзі Магілёўшчыны(недаступная спасылка)