Мікалай Пятровіч Савік | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Лідзія Сымонаўна Савік |
Род дзейнасці | публіцыст |
Альма-матар |
Мікалай Пятровіч Савік (23 ліпеня 1937, г. Дзяржынск, цяпер Мінская вобласць) — беларускі вучоны-кібернетык, публіцыст, член Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогіяў (1997).
Біяграфія
У 1954 годзе Мікалай Савік закончыў Дзяржынску школу № 1 Мінскай вобласці, скончыў БДУ (1959). З 1959 года ў Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, з 1977 года ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. Прымаў удзел у стварэнні першай у СССР шматпраграмнай вылічальнай сістэмы «Мінск-22», а таксама вымяральна-вылічальных комплексаў і сістэмы калектыўнага карыстання аўтаматызаваных даследаванняў і навукова-тэхнічных эксперыментаў для шэрагу навукова-даследчых інстытутаў АН Беларусі. Аўтар больш за 500 навуковых, навукова-папулярных, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў.