Мікалай Пятровіч Красільнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1944 (42 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Мікалай Пятровіч Красільнікаў (27 ліпеня 1901, г. Бійск, Алтайскі край — 8 ліпеня 1944, Пастаўскі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
У Вялікую Айчынную вайну на фронце з мая 1942 года. Камандзір стралковага ўзвода 938-га стралковага палка 306-й стралковай дывізіі лейтэнант М. П. Красільнікаў вызначыўся 25 чэрвеня 1944 года каля в. Шарыпіна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Група воінаў пад яго камандаваннем пераплыла Заходнюю Дзвіну, захапіла плацдарм і знішчыла 2 агнявыя кропкі ворага, што садзейнічала пераправе падраздзяленняў палка.
У пачатку ліпеня 1944 года ў жорсткім баі з фашыстамі быў цяжка паранены каля Лынтупаў. Памёр 8 ліпеня 1944 года ў ваенным шпіталі. Пахаваны ў Лынтупах, дзе яго імем названа адна з вуліц[1][2].
Зноскі
- ↑ Абеліск на карце раёна
- ↑ Двое з кагорты герояў Архівавана 17 сакавіка 2020.