Мікалай Пятровіч Гнусін | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лістапада 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2013 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Мікалай Пятровіч Гнусін (19 лістапада 1919, Шуя, Расія — 2013, Краснадар) — электрахімік. Доктар хімічных навук (1960), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут (1950; аспірантура, 1953).
Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1953—1961, загадчык кафедры хіміі), Інстытуце фізіка-хімічных асноў перапрацоўкі мінеральнай сыравіны СО АН СССР (з 1961, загадчык лабараторыі электрахіміі), Інстытуце калоіднай хіміі і хіміі вады імя А. У. Думанскага (г. Кіеў, загадчык аддзела электрахімічных метадаў дэмінералізацыі вады), Кубанскім дзяржаўным універсітэце (г. Краснадар, з 1971, у 1971—1988 — загадчык кафедры фізічнай хіміі).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне электрахімічных уласцівасцей іонаабменных матэрыялаў; тэорыя неаднароднасці электрычных палёў.
Бібліяграфія
- Изучение структуры электроосажденных металлов : автореферат диссертации … кандидата химических наук / Н. П. Гнусин. — Ленинград, 1953.
Зноскі
Літаратура
- Гнусин Николай Петрович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. — Гомель, 1993. — С. 184.
- Богатый посев : Гнусин Николай Петрович / В. П. Василевская // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 53—55. — Информация: дата рождения — 21.11.1919, год смерти ошибочно 1984.
- Гнусин Николай Петрович : [некролог] // Мембраны и мембранные технологии. — 2014. — № 1. — С. 80.