Мікалай Паўлавіч Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Пац | ||||||
Пераемнік | Ян Завіша | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гаўрыла Гарнастай | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Зяновіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гаўрыла Гарнастай | ||||||
Пераемнік | Багдан Паўлавіч Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1545 | ||||||
Смерць |
1 лістапада 1599[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Павел Сапега[3] | ||||||
Маці | Алена Юр’еўна Гальшанская[d][3] | ||||||
Жонка | Ганна Андрэеўна Сангушка[d][3] і Ганна з Вішнявецкіх[4] | ||||||
Дзеці |
ад 2-га шлюбу: Ян, Мікалай, Крыштаф, Фрыдэрык, Аляксандр, Габрыэль, Гальшка |
||||||
Веравызнанне | кальвінізм і праваслаўе[4] | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1 лістапада 1599) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Маршалак гаспадарскі (1566—1576), ваявода менскі (1576—1588), берасцейскі (1588) і віцебскі (з 1588). Быў старостам рэчыцкім (1570—1573) і аршанскім (з 1588), дзяржаўцам суражскім і веліжскім (1591—1597).
Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасцейскім, Лідскім, Ашмянскім паветах, на Валыні,
Біяграфія
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага.
У 1545—1546 гадах навучаўся ў Лейпцыгскім і ў 1547—1548 гадах у Каралявецкім універсітэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 года) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 1564—1568 гадах працягваў ваенную кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да смерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы новагародскага. 9 ліпеня 1576 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасцейскім «па смерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па смерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імператара Максіміліяна II, ад якога атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім Станіславам Крыцкім (паводле іншых звестак з Тышкевічам) у 1577—1578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.
У часы безкаралеўя ў верасні 1586 быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.
У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафій Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў у Вялічцы і Бохні. Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы, а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія. Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.
Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак у кодзенскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.
Першы шлюб (24 верасня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:
- Яна (? — 1614);
- Мікалая;
- Крыштафа (? — 27 лістапада 1637), які быў паслядоўна падстоліем, стольнікам, крайчым і падчашым літоўскім;
- Фрыдэрыка;
- Аляксандра (? — 1619), з 1609 віцебскага падкаморыя;
- Габрыэля (? — 1614 — ?);
- Гальшку, жонку новагародскага кашталяна Самуэля Валовіча;
Пахавалі Мікалая Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні.
Зноскі
- ↑ Mikołaj Sapieha na Kodniu // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 87.
- 1 2 3 4 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 86. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 200. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 547. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.