Мікалай Міронавіч Івашэнка
Дата нараджэння 1 верасня 1917(1917-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 1989
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Міронавіч Івашэнка (нар. 1 верасня 1917, г. Віцебск — 1989) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў сямігодку (1932), Віцебскае фабрычна-завадское вучылішча чыгуначнікаў (1934), завочна Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1938), Віцебскі педагагічны інстытут (1940), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1952), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, 1955). Абараніў дысертацыю на тэму «Барацьба за завяршэнне калектывізацыі і арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў заходніх абласцей Беларускай ССР (1950−1953 гг.)».

У 1934—1937 гадах працаваў памочнікам паравознага машыніста, у 1938—1940 гадах настаўнікам пачатковых класаў СШ № 2 Віцебска.

З 1940 па 1946 год у Ваенна-марскім флоце: курсант вучэбнага атрада Балтыйскага флота ў Кранштаце (1940—1941), камандзір аддзялення радыстаў брыгады тарпедных катэраў Паўночнага флоту.

У 1946 годзе працаваў завучам, дырэктарам сямігадовай школы № 11 Віцебска, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Віцебскага гаркама КПБ (1946—1947), памочнікам сакратара ЦК КПБ (1947—1953), намеснікам загадчыка аддзела адміністратыўных і гандлёва-фінансавых органаў ЦК КПБ (1953—1954), у час навучання ў аспірантуры працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС Рэспубліканскай партшколы і дацэнтам кафедры гісторыі КПСС Гомельскага педінстытута (1954—1955). Пасля заканчэння аспірантуры − загадчык аддзела школ і ВНУ Гомельскага абкама партыі (1954—1955). 16 жніўня 1958 года быў зацверджаны дырэктарам Брэсцкага педагагічнага інстытута. 22 лютага 1965 года вызвалены ад абавязкаў рэктара БрДПІ у сувязі з пераводам на пасаду рэктара Гомельскага педінстытута. У маі 1969 года стаў прарэктарам па навучальнай працы ГДУ. Загадам ад 15 снежня 1969 года быў пераведзены на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка ўніверсітэта для завяршэння доктарскай дысертацыі. З кастрычніка 1970 года па чэрвень 1982 года дацэнт кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя савецкай інтэлігенцыі; роля сельскіх партыйных арганізацый у падрыхтоўцы і правядзенні калектывізацыі.

Узнагароды

Літаратура

  • Борьба за завершение коллективизации и организационно-хозяйственное укрепление колхозов западных областей Белорусской ССР (1950—1953 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Н. М. Ивашенко. — Минск, 1955.
  • Івашэнка Мікалай Міронавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 11—12.
  • Ивашенко Николай Миронович // Путь в науку. — Гомель, 2011. — Вып. 6 : Очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. — С. 186.
  • Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. : биобиблиографический справочник. — Минск, 2008. (Упамінанне на с. 368, 374, 398; форма імя «Иващенко Н. М.» — памылковая.)
  • М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.