Мікалай Мікалаевіч Шарснёў
Сцяг Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
27 снежня 2014 13 снежня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Косінец
Пераемнік Аляксандр Субоцін

Нараджэнне 9 снежня 1960(1960-12-09) (63 гады)
Бацька Мікалай Яфрэмавіч Шарснёў
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікала́й Мікала́евіч Шарснёў (нар. 9 снежня 1960, Прыгузкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2014—2021).

Біяграфія

Скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута па спецыяльнасці «заатэхнія».

Узначальваў калгас «Сцяг перамогі» Аршанскага раёна. У 1997—1998 гадах быў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва «Дажынкі». З 1999 па 2002 гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама. У 2006 годзе прызначаны на пасаду дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам». З верасня 2012 года — гендырэктар ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка».

У верасні 2014 года прызначаны прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, а 27 снежня таго ж года стаў старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Пакінуў пасаду 13 снежня 2021 года. Пасля працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук на пасадзе начальніка ўпраўлення інвестыцыйна-вытворчай дзейнасці і адміністрацыйна-гаспадарчых пытанняў.

Быў прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, уваходзіў у Пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

22 сакавіка 2023 года на канферэнцыі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» быў абраны новым старшынёй арганізацыі[1].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[2][3].

Сям’я

Жанаты, бацька дваіх дзяцей — сына і дачкі.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.