Мікалай Мікалаевіч Каржанеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 снежня 1906 |
Месца нараджэння | Фасціў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя |
Дата смерці | 5 студзеня 1944 (37 гадоў) |
Месца смерці | Віцебская вобласць |
Грамадзянства | |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Мікалай Мікалаевіч Каржанеўскі (6 снежня 1906 — 5 студзеня 1944) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1942), камандзір 26-й гвардзейскай стралковай дывізіі.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 снежня 1906 года ў горадзе Фастаў Кіеўскай губерні (сучасная Кіеўская вобласць Украіны).
У 1924 годзе па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Адэскую ваенную школу. У 1937 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і служыў начальнікам штаба дывізіі ў Забайкальскай ваеннай акрузе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у бітве пад Масквой. З сакавіка 1942 года — камандзір 26-й гвардейскай Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі. Дывізія пад яго камандаваннем вызначылася ў снежні 1943 года пры вызваленні горада Гарадок (Віцебская вобласць) у ходзе Гарадоцкай аперацыі і атрымала ганаровае найменне «Гарадоцкая».
Загінуў 5 студзеня 1944 года ад выбуху снарада пры руху ў напрамку Віцебска. Пахаваны ў Гарадку на Ваенных могілках. На яго магіле ўстаноўлены бюст.
Ушанаванне памяці
Імем М. М. Каржанеўскага названа адна з вуліц горада Гарадок.
Зноскі
Літаратура
- Их именами названы...: Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 711 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 153, 154. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.