Мікалай Мікалаевіч Дзямчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын |
||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Сумар | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір | ||||||
Папярэднік | Васіль Некрашэвіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 сакавіка 1954 (70 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, дзяржаўны дзеяч |
Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нар. 28 сакавіка 1954, в. Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997—2000), доктар эканамічных навук.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1982).
Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.
У 1981—1990 гадах — намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
З 1990 года — старшыня Ленінскага райвыканкама г. Мінска.
У 1991—1994 гадах працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г. Мінска.
21 кастрычніка 1994 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[1]
14 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].
31 сакавіка 2000 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан[3]. 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасады[4].
15 снежня 2014 года быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1994 г № 158 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1997 № 56 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. № 158 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2008 г. № 223 «Аб вызваленні М. М. Дземчука ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан»
Спасылкі
- Біяграфія на сайце Міністэрства па падатках і зборах Архівавана 5 мая 2016. (руск.)