Мікалай Мікалаевіч Іаскевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1958 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2005) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Мікалай Мікалаевіч Іаскевіч (нар. 27 чэрвеня 1958, в. Падвялікае, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2008). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў, Расійскага таварыства ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў.
Біяграфія
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1981; аспірантура, 1989).
Працаваў у Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Ангола (2010—2016, Цэнтральны шпіталь г. Лубанга, правінцыя Уіла), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1983—2010 і з 2016, лячэбны факультэт, 1-я кафедра хірургічных хвароб, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; рэканструкцыйная хірургія аклюзійна-стэнатычных пашкоджанняў брушной аорты, перыферычных і брахіяцэфальных артэрый, рэцыдыўнага спантаннага пнеўматоракса; колапракталогія; патагенетычныя асновы реперфузійна-аксігенацыйнага сіндрому; укараненне нанатэхналогій у хірургію; ваенна-палявая і трапічная хірургія.
Узнагароды
Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і інш.
Зноскі
Спасылкі
- Іаскевіч Мікалай Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Иоскевич Николай Николаевич // Учёные Беларуси (руск.)