Мікалай Максімавіч Мяшкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 мая 1922 |
||||||
Смерць | 1999 | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук | ||||||
Дзейнасць | гісторык | ||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
Мікала́й Максі́мавіч Мяшко́ў (11 мая 1922, Крычаў — 1999) — дзяржаўны дзеяч БССР, беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), прафесар (1968). Член КПСС з 1944 г.
Біяграфія
З 1940 г. у РСЧА. Удзельнік Другой сусветнай вайны. З 1942 года на грамадскай і партыйнай рабоце ў Таджыкскай ССР. З 1945 г. інструктар ЦК КП(б)Б. У 1949 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у 1953 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1953 г. намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, загадчык аддзела навукі, навучальных устаноў і школ ЦК КПБ, дырэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ.
У 1968—1988 гг. міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Член ЦК КПБ у 1960—1991 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1967—1990 гг.
Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.
Навуковыя інтарэсы
Даследаваў гісторыю СССР і БССР, КПСС і Камуністычнай партыі Беларусі, пытанні вышэйшай адукацыі ў Беларусі.
Творы
- Большевики Белоруссии в первой русской революции / Институт истории партии при ЦК КП Белоруссии-филиал Института Маркса-Энгельса-Ленина-Сталина при ЦК КПСС. — М.: Госполитиздат, 1955. — 132 с., 2 л. портр. и карт.
- Большевики Белоруссии в период Всероссийской Октябрьской политической стачки 1905 года / Н. М. Мешков; Общество по распространению политических и научных знаний Белорусской ССР. — Мн., 1955. — 51 с.
- В. И. Ленин и образование Компартии Белоруссии // Коммунист Белоруссии. — 1960. — № 4. — С.
- Великий Октябрь — торжество марксистско-ленинской теории социалистической революции // Великий Октябрь — торжество идей марксизма-ленинизма. — Мн., 1970.
- Возрастание руководящей роли партии в коммунистическом строительстве // Ленинские принципы партийной работы в действии. — Мн., 1967.
- На переднем крае идеологической борьбы / Н. М. Мешков. — М.: Знание, 1977. — 30, [2] с. — (Библиотечка «К 30-летию Всесоюзного общества «Знание»).
- Советская высшая школа — кузница кадров строителей коммунизма: Стенограмма лекции, прочитанной на народных чтениях во Дворце культуры Белсовпрофа 9 августа 1972 г. / Н. М. Мешков; Правление общества «Знание» Белорусской ССР, Научно-методический совет по пропаганде исторических знаний. — Мн., 1972. — 20 с.
Зноскі
Літаратура
- Мяшкоў Мікалай Максімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: [у 12 т.] / Акадэмія навук БССР, Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі; рэдкалегія: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 7: Манцякі — Паддубічы. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1973. — 607 с., [33] л. іл., каляр. іл., карт, партр., факсім. — С. 347.
- Мяшкоў Мікалай Максімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 255.