Мікалай Макаравіч Пятрэнка
Дата нараджэння 19 снежня 1919(1919-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1997(1997-01-03) (77 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог
Узнагароды

Мікала́й Мака́равіч Пятрэ́нка (нар. 19 снежня 1919, Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці3 студзеня 1997) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966). Ганаровы грамадзянін Полацка (1995).

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час працаваў на розных кіруючых пасадах на Гомельшчыне і Віцебшчыне. З 1960 года выкладчык, намеснік дырэктара Полацкага педвучылішча.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

Творчасць

Аўтар некалькіх падручнікаў. Самадзейны кампазітар, аўтар больш за 300 песень, з 1980 года кіраваў клубам самадзейных кампазітараў у Полацку. Лаўрэат конкурсаў самадзейных кампазітараў.

Асноўныя творы

Песням Пятрэнкі характэрныя меладычнасць, выкарыстанне інтанацый беларускага песеннага фальклору. Найбольш папулярныя:

  • «Ручнікі»,
  • «Ой, старонка мая ты лясная»,
  • «Вочы зямлі маёй»,
  • «Слаўнае свята»,
  • «Невядомы партызан»,
  • «Пад калінай»,
  • «Прыязджаў марак у госці»,
  • «Расіі першы камуніст»,
  • «Там, дзе хадзіў калісьці Ленін»,
  • «Прыязджайце да нас на Полаччыну».

Літаратура

  • Гальпяровіч Н. Я. Пятрэнка Мікалай Макаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 174. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Пятрэнка Мікалай Макаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 436. — 742 с. 9 500 экз.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.