Мікалай Лявонцьевіч Бенуа | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (13) ліпеня 1813 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 (23) снежня 1898 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Louis César Benois[d] |
Маці | Anna Katarina Christina Concordia Groppe[d][2] |
Дзеці | Аляксандр Мікалаевіч Бенуа, Лявонцій Бенуа, Альберт Мікалаевіч Бенуа[d] і Ekaterina Benois[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Лявонцьевіч Бенуа́ (13 ліпеня 1813, Санкт-Пецярбург — 23 снежня 1898, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, акадэмік і прафесар архітэктуры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, галоўны архітэктар Пецяргофа (з 1850), які паходзіў з сям’і Бенуа. Правадзейны стацкі саветнік.
Біяграфія
У 1836 годзе скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, выкладаў у ёй (з 1857 года — прафесар).
Дабудоўваў буйныя ансамблі, у т.л. Пецяргоф (1848—1859), па-майстэрску імітаваў розныя гсітарычныя стылі — неаготыку (будынак пошты, 1850), неабарока (фрэйлінскія дамы, 1847—1852, усе ў Пецяргофе), рэтраспектыўна-рускі (цэрквы ў с. Лісіна-Корпус, 1858, Высокае, 1868, каля Пецяргофа), раманскі (каталіцкая царква Марыі ў Пецярбургу, 1857), тактоўна ўпісваў свае збудаванні ў архітэктурныя ансамблі ці паркавыя комплексы («Швейцарскі домік» у Кускове, 1870, Масква). Пабудаваў шэраг чыгуначных вакзалаў з выкарыстаннем новых металічных канструкцый.
Зноскі
- 1 2 Бенуа Николай Леонтьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).