Мікалай Кірылавіч Майструк | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Мікалай Кірылавіч Майструк (нар. 2 снежня 1953, в. Лепясы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1980 годзе БПІ. Служыў у 1972—1974 гадах у Савецкай Арміі. У 1980—1984 гадах працаваў архітэктарам у «БелНДІдзіпрасельбудзе». У 1984—1993 гадах сакратар навуковага Савета, памочнік старшыні Дзяржбуда БССР. У 1993 годзе намеснік дырэктара МП «Жамчужына», у 1994—1997 гадах намеснік генеральнага дырэктара па праектаванні АТ «Стары Менск», у 1997—1999 гадах дырэктар прадпрыемства «Сен-Ко» ЗАТ «Белтэхэкспарт», у 1999—2005 гадах начальнік аддзела будаўніцтва, рэканструкцыі і развіцця СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь», у 2005—2008 гадах намеснік главы прадстаўніцтва, глава прадстаўніцтва ЗАТ «SKALA» Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, у 2008—2009 гадах намеснік генеральнага дырэктара ў ЗТАА «Лагістычны цэнтр Прылессе», з 2009 года начальнік аддзела праектна-каштарысных работ, намеснік дырэктара па праектна-каштарысных работах, першы намеснік дырэктара па перспектыўным развіцці і будаўніцтве, дырэктар ЗАТ «Інвест-Сістэм».
Зноскі
Літаратура
- Майструк Николай Кириллович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)