Мікалай Карлавіч Гірс | |
---|---|
Нараджэнне |
21 мая 1820[1] |
Смерць |
26 студзеня 1895[1] (74 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Гірсы[d] |
Бацька | Karl Giers[d] |
Маці | Anna Lütke[d] |
Жонка | Olga Kantakuzen[d] |
Дзеці | Міхаіл Мікалаевіч Гірс[d], Мікалай Мікалаевіч Гірс[d] і Alexander Giers[d] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | дыпламат |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Карлавіч Гірс (9 (21) мая 1820—14 (26) студзеня 1895) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1882 па 1895 год.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Пачаў службу ў Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у 1838 годзе. З 1863 года пасланец у Персіі, з 1869 года — у Швейцарыі, 1872 года — у Швецыі. У 1875 годзе прызначаны кіраўніком Азіяцкага дэпартамента Міністэрства замежных спраў і таварышам міністра замежных спраў. Пасля Берлінскага кангрэса 1878 года, з прычыны хваробы канцлера А. М. Гарчакова, фактычна кіраваў міністэрствам. Як кіраўнік знешняй палітыкі Гірс быў выканаўцам волі Аляксандра III. Па асабістых перакананнях — прыхільнік збліжэння з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Імкнуўся пазбегнуць сутыкнення і з Англіяй. Прыкладаў намаганні, каб захаваць «Саюз трох імператараў», за што быў падвергнуты нападкам з боку часткі кіруючых атыгерманскіх колаў. Узмацненне аўстра-германскай экспансіі на Блізкім Усходзе і абвастрэнне супярэчнасцяў паміж Расіяй і Германіяй вымусілі царызм пайсці на збліжэнне з Францыяй. Гірс удзельнічаў у распрацоўцы і заключэнні франка-рускага саюза.
Зноскі
- 1 2 Nikolai Giers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гирс Николай Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.