Мікалай Канстанцінавіч Мышкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1985) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі |
Мікалай Канстанцінавіч Мышкін (нар. 12 мая 1948, г. Іванава, Расія) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і трыбатэхнікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1991).
Біяграфія
Скончыў Іванаўскі энергетычны інстытут імя У. І. Леніна (1971), аспірантуру Інстытута праблем механікі Акадэміі навук СССР (1976).
З 1977 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1987 года галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 2002 года дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі[1].
Узнагароды
Прэмія Ленінскага камсамола ў галіне навукі і тэхнікі (1982). Прэмія Акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу (1993). Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (2004). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2011).
Навуковая дзейнасць
Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці з’яўляецца аналіз тапаграфіі і механічных уласцівасцей паверхневых слаёў, механіка і электрафізіка кантакту цвёрдых цел, дыягностыка зношвання машын, навуковае прыборабудаванне для аналізу паверхневых слаёў і кантактных узаемаадносін на мікра- і нанаўзроўні. Распрацаваў новыя матэрыялы і змазкі для вузлоў трэння, прыборы для дыягностыкі зношвання машын, атамна-сілавыя мікраскопы, адгезіометры, трыбометры і мікратрыбометры.
Аўтар звыш 200 работ, у тым ліку 12 манаграфій, больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, у т.л. больш за 20 замежных.
Бібліяграфія
- Физико-химическая механика избирательного переноса при трении. М.: Наука, 1979 (в соавт.).
- Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн.: Наука и техника, 1987 (перевод: N.Y.: Allerton Press, 1988) (в соавт.).
- Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М.: Машиностроение, 1991 (в соавт.).
- Магнитные жидкости в машиностроении. М.: Машиностроение, 1993 (в соавт.).
- Introduction to Tribology. Seoul: CMG Publishers, 1997 (в соавт.).
- Трибодиагностика машин. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совм. с Марковой Л. В.).
- Трение, смазка, износ. М.: Физматлит, 2007 (совм. с Петроковцом М. И.).
- Electrical Contacts: fundamentals, applications and technology. N.Y.: CRC Publishers, 2007 (в соавт.).
- Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі
- Мікалай Канстанцінавіч Мышкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)