Мікалай Васілевіч Шатэрнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1934 (44 гады) |
Грамадзянства | |
Бацька | Васіль Шатэрнік[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, краязнавец, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Васілевіч Шатэрнік (11 верасня 1890, вёска Старына, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 2 снежня 1934) — беларускі мовазнавец, краязнавец, педагог.
Біяграфія
У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Міншчыне (1914—29). У 1933 скончыў МВПІ. У 1933—34 выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педтэхнікуме. Выступаў у друку з артыкуламі на педагагічныя і метадычныя тэмы. Займаўся краязнаўчай работай і збіраннем жывой народнай лексікі на тэрыторыі былога Ігуменскага павета. У выніку М. Шатэрнік уклаў «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны». Памёр ад сухотаў у 1934 годзе.
Творы
- Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мн., 1929.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Васілевіч Шатэрнік
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.