Мікалай Васілевіч Гойшык | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1944 (17 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | партызанскія злучэнні |
Званне | партызанскі сувязны |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
![]() ![]() ![]() |
Мікала́й Васі́левіч Го́йшык (Коля Гойшык) (27 студзеня 1927, в. Воля, Івацэвіцкі раён — 25 красавіка 1944) — юны герой, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай і Пінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
З восені 1941 — партызанскі сувязны[1]. У лютым 1943 Мікалай разам з сям’ёй пайшоў у партызанскі атрад, стаў падрыўніком партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага[1]. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў[1], 6 паравозаў, дзясяткі вагонаў з жывой сілай і тэхнікай праціўніка. 18 лютага 1944 года Коля з групай таварышаў здзейсніў дыверсію на чыгунцы Пінск — Лунінец, у выніку чаго быў знішчаны паравоз і 7 вагонаў з жывой сілай праціўніка, забіта і паранена 125 нямецкіх салдат і афіцэраў.
24 красавіка 1944, выконваючы баявое заданне, Мікалай падышоў да чыгункі Брэст — Масква і ўбачыў эшалон праціўніка, які ідзе на ўсход з танкамі. Цягнік набліжаўся. Магчымасці замініраваць чыгуначнае палатно не было, паколькі яно ўзмоцнена ахоўвалася[1]. Тады Коля кінуўся пад цягнік, падарваўшы на сабе сумку з дзесяццю кілаграмамі толу. У выніку выбуху быў знішчаны паравоз і 16 вагонаў з тэхнікай ворага, забіта каля двухсот гітлераўцаў[1]. Чыгунка была выведзена са строю на 17 гадзін.
З данясення партызанскага атрада: «М. Гойшык загінуў 25 красавіка 1944 пры выкананні баявога задання, падарваўшы фашысцкі эшалон».
Узнагароды
Гойшык М. В. узнагароджаны (пасмяротна) медалём «Партызану Айчыннай вайны 1-й ступені», ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Святога князя Аляксандра Неўскага 1-й ступені.
Памяць
У в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна ўзведзены помнік Мікалаю Гойшыку. Бюст героя ўстаноўлены ў Заводскім раёне Мінска.
Імем героя названы вуліца ў Івацэвічах, Яглевіцкая сярэдняя школа, піянерскія атрады па ўсёй Беларусі[1]. У Івацэвічах працуе Музей юнага героя-партызана Колі Гойшыка.
У літаратуры
Віктар Шымук напісаў нарыс «Коля Гойшык». Яму прысвечана паэма «Каля Броннай гары» таго ж аўтара[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Гойшик Николай Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
- ↑ Каля Броннай гары Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
- Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. — Минск, 2006.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
- 23 апреля исполняется 65 лет подвигу комсомольца Николая Гойшика Архівавана 24 снежня 2016. (руск.)