Мікалай Багуслаў Зяновіч
польск.: Mikołaj Bogusław Zenowicz
Герб «Дэспат»
Герб «Дэспат»
5-ы Кашталян полацкі
1618 1621
Папярэднік Язэп Янавіч Корсак
Пераемнік Ян Рыгоравіч Корсак

Смерць 7 верасня 1621(1621-09-07)
Род Зяновічы
Бацька Крыштаф Зяновіч
Маці Фядора Валовіч
Жонка 1) Ганна Хадкевіч
2) Ганна Пац
Дзеці ад першага шлюбу:
Соф'я, Ганна Соф'я
Веравызнанне кальвінізм і Каталіцкая Царква[1]

Мікалай Багуслаў Зяновіч (? — 7 верасня 1621) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста чачэрскі і прапойскі з 1614, кашталян полацкі з 1618.

Вучыўся ва ўніверсітэце Базеля. У 1620 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

Удзельнічаў у бітве пад Хацінам 1621, дзе і памёр ад атрыманых ран.

Сям'я

З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Крыштафа і Фядоры Валовіч, дачкі Рыгора Валовіча.

Быў двойчы жанаты: з Ганнай Хадкевіч (дачка віленскага кашталяна Гераніма, памерла ў 1620), а ў 1621 ажаніўся паўторна з Ганнай Пац (дачка менскага ваяводы Яна Паца).

Ад першага шлюбу меў дзвюх дачок:

Мікалай Багуслаў быў апошнім мужчынскім прадстаўніком старэйшай лініі роду. Пасля смерці Ганны Соф'і галоўныя маёнткі Зяновічаў (Смаргонь і Глыбокае) адышлі пляменніку яе першага мужа Міхалу Казіміру Радзівілу.

Літаратура

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 103. — ISBN 978-83-65880-49-9
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.