Мікалай Артамонавіч Шавялёў | ||||
---|---|---|---|---|
Николай Артамонович Шевелёв | ||||
Дата нараджэння | 25 снежня 1899 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 21 лістапада 1943 (43 гады) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Грамадзянства | ||||
Прыналежнасць | СССР | |||
Род войскаў | пяхота | |||
Гады службы | 1918—1923; 1941—1943 | |||
Званне |
|
|||
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна |
|||
Узнагароды і званні |
|
Мікалай Артамонавіч Шавялёў (25 снежня 1899 — 21 лістапада 1943) — савецкі ваенны дзеяч, капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (30 кастрычніка 1943 года)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 25 снежня 1899 года ў вёсцы Бежычы (цяпер у межах горада Бранска) у сям’і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1931 года.
Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў на паравозабудаўнічым заводзе ў Бранску. У Чырвонай Арміі ў 1918—1923 і з кастрычніка 1941 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны.
На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1942 года. Намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы 120-га стралковага палка (69-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) капітан Шэвелеў з дэсантнай групай 15 кастрычніка 1943 года фарсіраваў Дняпро ў раёне пасёлка Радуль (Рыпкынскі раён Чарнігаўскай вобласці), захапіў і ўтрымліваў рубеж, забяспечваючы пераправу падраздзяленняў палка.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 30 кастрычніка 1943 года. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. Памёр ад ран 21 лістапада 1943 года.
Пахаваны ў г. п. Лоеў Гомельскай вобласці, дзе яго імем названа вуліца. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці.
Узнагароды СССР
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі
- Мікалай Артамонавіч Шавялёў на сайце «Героі краіны»