Мікалай Андрэевіч Свірыдаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар |
Мікалай Андрэевіч Свірыдаў (нар. 19 мая 1950, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1985).
Біяграфія
Скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу (1967), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1973). Служыў у Савецкай Арміі (1973 - 1974).
Навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, першы намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і пладова-агародніны (1974 - 1995).
Працаваў у Дзяржкантролі Републікі Беларусь (1997 - 2000). З 2001 года начальнік аддзела канцэрна Белдзяржхарчпром.
Навуковая дзейнасць
Аўтар каля 50 навуковых публікацый.
Узнагароды і званні
Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР у 1986 годзе.
Зноскі
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.