Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка |
Род дзейнасці | студэнт, спадчыннік |
Дата нараджэння | 31 жніўня 2004 (19 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |
Маці | Ірына Сцяпанаўна Абельская |
![]() |
Мікала́й Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. 31 жніўня 2004) — сын Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Біяграфія
![](../I/LukParad9maj.jpg.webp)
![](../I/Ofrenda_Floral%252C_Presidente_de_Belar%C3%BAs_(7457169318).jpg.webp)
Нарадзіўся 31 жніўня 2004 года, трэці сын Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. У адрозненне ад старэйшых братоў, Віктара і Дзмітрыя, Мікалай — пазашлюбнае дзіця. Яго маці — урач Ірына Абельская[1].
Першае з’яўленне Мікалая Лукашэнкі на публічным мерапрыемстве адбылося ў красавіку 2008 года — хлопчык, якому на той момант было тры гады сем месяцаў, разам з бацькам прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку на будпляцоўцы «Мінск-Арэны»[2][3]. На той момант не гаварылася, што гэта за дзіця было разам з прэзідэнтам, але неўзабаве ў адным з інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што гэта яго трэці сын.
Аляксандр Лукашэнка пачаў з’яўляцца з хлопчыкам на публіцы пасля кансультацый з вядомым брытанскім піяршчыкам Цімаці Бэлам, распачатых у сакавіку 2008 года[4]. Той паведаміў прэзідэнту, што сямейны чалавек выкліча ў грамадзян больш даверы і даў савет зрабіць выяву беларускага «бацькі» выявай беларускага «папы», добрага і клапатлівага[5][6].
У далейшым Мікалай Лукашэнка рэгулярна з’яўляецца з бацькам на публічных мерапрыемствах: удзельнічаў у ваенных вучэннях і парадах, суправаджаў бацьку ў паездках па краіне і нават прыехаў на месца тэрарыстычнага акту ў Мінскім метрапалітэне; ездзіў у замежныя паездкі і браў удзел у сустрэчах бацькі з главамі дзяржаў, у прыватнасці з Уладзімірам Пуціным, Дзмітрыем Мядзведзевым, Баракам Абамам, Сі Цзіньпінам, Уга Чавесам, Нурсултанам Назарбаевым, Віктарам Юшчанкам, Аляксандрам Турчынавым, Ільхамам Аліевым, Папамі Рымскімі Бенедыктам XVI і Францыскам і шматлікімі іншымі палітычнымі дзеячамі[7][2][8].
У 2011 годзе Мікалай Лукашэнка пайшоў у першы клас Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы[9]. Разам з тым, нягледзячы на абавязак наведваць школьныя заняткі, працягваў суправаджаць бацьку на розных публічных мерапрыемствах, у тым ліку і ў замежных паездках. Займаецца музыкай (ігрой на фартэпіяна), хакеем, лыжным спортам і біятлонам[10].
Ва ўзросце 10 гадоў удзельнічаў у пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН. У чэрвені 2020 года разам з бацькам прысутнічаў на ваенным парадзе Перамогі ў Маскве[11].
У чэрвені 2020 года паступіў у 10-ы клас Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па профілю «Біялогія»[12], там жа вучыўся яго старэйшы брат[13] і вучацца Дар’я і Анастасія — унучкі Аляксандра Лукашэнкі, дочкі яго сына Дзмітрыя.
23 жніўня 2020 года Мікалай з аўтаматам АКС-74У у руках і ў поўным экіпіраванні байца спецпрызна, у тым ліку бронекамізэльцы, суправаджаў бацьку ў сітуацыйнай зале ў Палацы Незалежнасці і каля яго[14][15]. На відэа, знятым пры падлёце верталёта да ачэпленага Палаца незалежнасці пасля заканчэння шэсця Аляксандр Лукашэнка просіць падляцець бліжэй да праспекта Пераможцаў, на якім знаходзіцца рэзідэнцыя, і гаворыць: «Як пацукі разбегліся». Голас Мікалая за кадрам пытае: «Ну дзе яны?», на што Аляксандр Лукашэнка адказвае: «Уцяклі. Яны даведаліся, што ты будзеш там»[16][17]. Ролікі хутка разыйшліся ў сацыяльных сетках, карыстальнікі абвінавацілі Лукашэнку ў вар’яцтве, вяртанні 1990-я гадоў, а таксама былі здзіўлены, чаму ён узяў 15-гадовага сына з сабой[18].
У жніўні 2020 года Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ[19].
Зноскі
- ↑ Лукашенко: Мать младшего сына Николая «работает врачом» // TUT.BY: Навіны 3 ліпеня 2008 Архівавана 4 чэрвеня 2011. (руск.)
- ↑ Ирина Авидова. «Мне нравится фотография с малышом, когда я его учил в хоккей играть». Лукашенко рассказал о любимых фото(недаступная спасылка). Комсомольская правда (10 апреля 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Александр Лукашенко занялся имиджем Беларуси(недаступная спасылка), «Комсомольская правда», 15.03.2008.
- ↑ https://naviny.belsat.eu/ru/news/lord-bell-forever/ Лорд Белл Forever
- ↑ Lukashenko’s PR man sheds light on EU campaign, EU observer, 10.10.2008.
- ↑ Татьяна Кирсанова. Маленький принц . Lenta.ru (5 сентября 2016). Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Мария Голованивская. Гастроли инфанта . Lenta.ru (6 октября 2015). Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Дмитрий Копаль. Коля Лукашенко пошел в первый класс . naviny.by (1 сентября 2011). Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Младшему сыну президента — 13 лет. Как Николай Лукашенко становится самостоятельной медиаперсоной(недаступная спасылка). TUT.BY (31 августа 2017). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Николай Лукашенко — сын президента Белоруссии, друг Владимира Путина и талантливый музыкант
- ↑ Николай Лукашенко поступил в Лицей БГУ. Здесь также будет учиться внучка президента Беларуси Архівавана 2 ліпеня 2020., tut.by, 30.06.2020.
- ↑ Ирина Абельская, глава клиники, в которой обслуживаются первые лица страны, рассказала TUT.BY о том, чем отличаются VIP-пациенты, кто может пройти обследование в лечкомиссии и о том, какие фразы не произносят врачи в её присутствии(недаступная спасылка), «Беларуская правда», 17.06.2016.
- ↑ Совещание Лукашенко: у президента автомат, у Николая — автомат и бронежилет(недаступная спасылка)
- ↑ Николай Лукашенко сопровождал отца с автоматом в руках
- ↑ «Как крысы разбежались». Опубликовано видео, как Лукашенко прилетел к своей резиденции — и посмотрел с вертолёта на протестующих
- ↑ Разговор Лукашенко и Коли в вертолёте «Ну где они?»
- ↑ Резонанс: Лукашенко в сопровождении 15-летнего сына прилетел в минскую резиденцию с автоматом в руках
- ↑ https://news.tutby.news/society/698694(недаступная+спасылка)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка