Мікалай Адольфавіч Буш | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка (10 лістапада) 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1941[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «N.Busch».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Мікалай Адольфавіч Буш[3] (руск.: Николай Адольфович Буш; 10 лістапада 1869 — 7 жніўня 1941) — батанік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1920).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Слабадской Вяцкай губерні (зараз раённы цэнтр у Кіраўскай вобласці Расіі). Скончыў Вяцкую мужчынскую гімназію, у 1891 годзе — Казанскі ўніверсітэт, у 1895 годзе — Лясны інстытут у Санкт-Пецярбургу. З 1895 года выкладаў у Юр’еўскім універсітэце (з 1900 года — прыват-дацэнт). З 1902 года на пасадзе малодшага кансерватара Санкт-Пецярбургскага Імператарскага батанічнага сада. У 1903 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра, у 1911 годзе — доктарскую. у 1908—1911 гг. выкладаў батаніку на Вышэйшых жаночых сельскагаспадарчых курсах (створаны ў 1904 годзе па ініцыятыве І. А. Сцебута, сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). З 1911 года прафесар Вышэйшых жаночых (Бястужаўскіх) курсаў. З 1909 года ў Пецярбургскім універсітэце: прыват-дацэнт, прафесар, з 1918 г. — загадчык кафедрай батанічнай геаграфіі. У 1910—1917 гг. загадчык кафедрай батанікі Пецярбургскага псіханеўралагічнага інстытута. З 1931 года ў Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР, загадчык каўказскім гербарыем.
Памёр М. А. Буш у горадзе Белазерск Валагодскай вобласці.
Навуковая дзейнасць
М. А. Бушу належаць навуковыя працы па батанічнай геаграфіі Каўказа, Сібіры і Далёкага Усходу. Займаўся складаннем батаніка-геаграфічных картаў раёнаў Каўказа. Прапанаваў схему падзелу Сібіры на батаніка-геаграфічныя вобласці. Аўтар падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Морфология и систематика растений» (2-е выд. 1924) і «Курс систематики высших растений» (1940), манаграфіі, навукова-папулярных кніг, артыкулаў і інш.
У 1916—1934 гг. вучоны сакратар Рускага батанічнага таварыства.
Узнагароды
За праведзеныя экспедыцыі на Каўказ Рускім геаграфічным таварыствам узнагароджаны медалём імя М. М. Пржавальскага.
Зноскі
- ↑ Буш Николай Адольфович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Буш Николай Адольфович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
Літаратура
- Буш Мікалай Адольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 367. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).