Мікалай Іванавіч Савіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка[1] і інфарматыка[1] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Мікалай Іванавіч Савіцкі, таксама вядомы як Мікола Савіцкі (нар. 4 лютага 1934. в. Паўлаўшчына, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі. Кандыдат эканамічных навук (1963), прафесар (1982).
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1957). У 1964—2001 гадах у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, у 1965—1986 — загадчык кафедры.
Навуковыя працы па эканамічнай інфарматыцы, праграмаванні, тэхналогіі захоўвання і апрацоўкі даных, аўтаматызацыі ўліку. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ Беларусі і Расіі.
Адзін з піянераў у распрацоўцы навукова-метадычных асноў для развіцця беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы.
Бібліяграфія
- Техника вычислений и механизация учета. 3-е изд. — М., 1979.
- Вычислительные машины и программирование. 2-е изд. — Мн., 1980.
- Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. — Мн., 1992.
- Эканамічная інфарматыка і вылічальная тэхніка. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 1996.
- Тэхналогіі арганізацыі, захоўвання і апрацоўкі звестак. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 2000.
- Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы — Мн., 2009. — 300 с. ISBN 978-985-6742-83-8
Зноскі
Літаратура
- Савіцкі Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 70. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.