Мікалай Іванавіч Кузняцоў | |||
---|---|---|---|
руск.: Николай Иванович Кузнецов | |||
![]() | |||
Дата нараджэння | 5 (17) снежня 1864 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 22 мая 1932[2] (67 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | батанік, географ, эколаг | ||
Навуковая сфера | батаніка | ||
Месца працы | |||
Альма-матар | |||
Член у |
|
||
Узнагароды |
|
||
![]() | |||
![]() |
Мікалай Іванавіч Кузняцоў (руск.: Николай Иванович Кузнецов; 17 снежня 1864, Санкт-Пецярбург — 22 мая 1932, Ленінград) — рускі і савецкі геабатанік. Прафесар. Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі Навук (13.12.1903). Член-карэспандэнт АН СССР (1925).
Біяграфія
У 1888 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт і быў накіраваны ў Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. З 1891 г. у Пецярбургскім батанічным садзе, загадчык Рускага гербарыя. У 1895—1915 гг. прафесар і загадчык батанічнага сада Юр’еўскага ўніверсітэта. У 1915 годзе М. І. Кузняцоў прызначаны дырэктарам Нікіцкага батанічнага сада (Крым). З 1918 г. у Таўрычаскім ўніверсітэце. У 1921 годзе М. І. Кузняцоў вярнуўся ў Петраград, дзе быў абраны прафесарам Геаграфічнага інстытута. З 1922 г. у галоўным батанічным садзе АН СССР. У 1923—1925 гг. прафесар батанікі Ленінградскага політэхнічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
М. І. Кузняцову належаць працы па вывучэнню флоры Каўказа, сістэматыцы і філагеніі кветкавых раслін. Аўтар поліфенітычнай сістэмы кветкавых раслін.
Зноскі
- 1 2 Кузнецов Николай Иванович (ботаник) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Кузнецов Николай Иванович (ботаник) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 562. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.