Вёска
Міжрэчча
Міжрэчча на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Міжрэ́чча[1] (трансліт.: Mižrečča, руск.: Мижречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Геаграфія
За 16 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар’іна Горка і чыгуначнага прыпыначнага пункту станцыя Пухавічы на лініі Мінск—Ачіповічы, на р. Волма, пры ўпадзенні яе ў р. Свіслач.
Назва
Пасяленне заснавана паміж рэкамі Волма і Свіслач, у міжрэччы, таму і атрымала такую назву.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі. У ХІХ - пач. ХХ ст. у Пухавіцкай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні, належала Раьынскім.
У 1816 годзе ўзгадваецца маёнтак Міжрэччва, знаходзілася паблізу вёскі.
У 1913 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі працавала школа 1-ай ступені, у 1922 г. якой працавала 2 настаўніка, займалася каля 70 хлопчыкаў і дзяўчынак.
На 1933 год былі калшасы "Бальшавік" і " Кастрычнік", працавалі смалярны завол (пабудаваны ў 1925 годзе), кравецкая і швецкая майстэрні, смакова-смакавая арцель, бачарна-мэблевая майстэрня, вадзяны млын з крупарушкай, 2 кузні.
Пад час Другой сусветнай вайны з 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. Вёска была зпалена 6 разоў, у траўне 1942 года было загублена 6 жыхароў.
Насельніцтва
![](../I/8c0a8d4079e049a1fbd6facf622e566b.png.webp)
Турыстычная інфармацыя
- Гарадзішча (III—V стагоддзі). Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне на левым беразе р. Волма і 100 м ад яе ўпадзення ў р. Свіслач.
- Брацкая магіла (1941—1944 гады).
- Каталіцкая капліца св. Міхала Арханёла. У 1920-х гадах капліца была перанесена на мясцовыя могілкі[2].
Вядомыя асобы
- Яўген Васілевіч Мікульчык — генерал-лейтэнант.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міжарэ́чча
- ↑ https://globus.tut.by/mezhdurech/index.htm
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх