Міжнародная прэмія караля Фейсала | |
---|---|
Тып | узнагарода |
Заснавальнік | Фонд караля Фейсала[d] |
Заснаванне | 1979 |
Краіна | |
Сайт | kingfaisalprize.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнародная прэмія караля Фейсала — міжнародная ўзнагарода, якая прысуджаецца штогод арганізацыяй «Фонд караля Фейсала», якой кіруюць сыны караля Саудаўскай Аравіі Фейсал ібн Абдул-Азіз Аль Сауда. Першае ўзнагароджанне адбылося ў 1979 годзе. Неафіцыйна называецца «Арабскай Нобелеўскай прэміяй».
Праграма міжнародных узнагарод уключае пяць прэмій:
- Служэнне ісламу (з 1979 года)
- Навуковыя працы па ісламе (з 1979 года)
- Арабская мова і літаратура (з 1979 года)
- Медыцына (з 1982 года)
- Навука (з 1983 года)
Лаўрэатам штогадовых прэмій уручаецца сертыфікат, залаты медаль і грашовая ўзнагарода ў памеры $ 200 000.
У рэйтынгу міжнародных навуковых узнагарод ад IREG (International Ranking Expert Group) сярод узнагарод у міждысцыплінарных галінах ведаў Міжнародная прэмія караля Фейсала саступае толькі прэміям Кіёта, Японіі і Альберта Эйнштэйна.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.