Міжкантынентальны кубак па футболе (англ.: Intercontinental Cup) — футбольнае спаборніцтва, якое праводзілася еўрапейскай і паўднёваамерыканскай канфедэрацыямі паміж пераможцамі галоўных клубных турніраў гэтых кантынентаў (болей развітых, чым усе астатнія у свеце футбола): Лігі чэмпіёнаў УЕФА (раней — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў) і Кубка Лібертадорэс. Міжкантынентальны кубак разыгрываўся штогод пачынаючы з 1960 года, а з 1980 года фіналы праводзіліся толькі ў Японіі.

Часам Міжкантынентальны кубак называлі клубным чэмпіянатам свету, пакуль Клубны чэмпіянат свету па футболе не пачаў праводзіцца пад эгідай ФІФА ў 2000 годзе. З 2005 года Міжкантынентальны кубак канчаткова спыніў існаванне і быў заменены Клубным чэмпіянатам свету ФІФА.

Апошнім уладальнікам Кубка быў партугальскі клуб «Порту», які перамог калумбійскі клуб «Онсэ Кальдас» у серыі пенальці ў 2004 годзе. 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету[1][2].

Пераможцы

Клуб Федэрацыя Усяго перамог
Пеньяроль Сцяг Уругвая Уругвай 3 (1961, 1966, 1982)
Насьяналь Сцяг Уругвая Уругвай 3 (1971, 1980, 1988)
Мілан Сцяг Італіі Італія 3 (1969, 1989, 1990)
Рэал Мадрыд Сцяг Іспаніі Іспанія 3 (1960, 1998, 2002)
Бока Хуніярс Сцяг Аргенціны Аргенціна 3 (1977, 2000, 2003)
Сантус Сцяг Бразіліі Бразілія 2 (1962, 1963)
Інтэрнацыянале Сцяг Італіі Італія 2 (1964, 1965)
Індэпенд’ентэ Сцяг Аргенціны Аргенціна 2 (1973, 1984)
Сан-Паўлу Сцяг Бразіліі Бразілія 2 (1992, 1993)
Аякс Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 2 (1972, 1995)
Ювентус Сцяг Італіі Італія 2 (1985, 1996)
Баварыя Сцяг Германіі Германія 2 (1976, 2001)
Порту Сцяг Партугаліі Партугалія 2 (1987, 2004)
Расінг Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 (1967)
Эстудыянтэс Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 (1968)
Феенорд Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 1 (1970)
Атлетыка Сцяг Іспаніі Іспанія 1 (1974)
Алімпія Сцяг Парагвая Парагвай 1 (1979)
Фламенгу Сцяг Бразіліі Бразілія 1 (1981)
Грэміу Сцяг Бразіліі Бразілія 1 (1983)
Рывер Плэйт Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 (1986)
Црвена Звезда Сцяг Югаславіі Югаславія 1 (1991)
Велес Сарсфілд Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 (1994)
Барусія Дортмунд Сцяг Германіі Германія 1 (1997)
Манчэстэр Юнайтэд Сцяг Англіі Англія 1 (1999)

Перамогі паводле краін

Нацыя Клубаў Кубкаў Гады
Сцяг Аргенціны Аргенціна69(1967, 1968, 1973, 1977, 1984, 1986, 1994, 2000, 2003)
Сцяг Італіі Італія37(1964, 1965, 1969, 1985, 1989, 1990, 1996)
Сцяг Уругвая Уругвай 26(1961, 1966, 1971, 1980, 1982, 1988)
Сцяг Бразіліі Бразілія46(1962, 1963, 1981, 1983, 1992, 1993)
Сцяг Іспаніі Іспанія24(1960, 1974, 1998, 2002)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды23(1970, 1972, 1995)
Сцяг Германіі Германія23(1976, 1997, 2001)
Сцяг Партугаліі Партугалія 12(1987, 2004)
Сцяг Парагвая Парагвай 11(1979)
Сцяг Югаславіі Югаславія11(1991)
Сцяг Англіі Англія11(1999)

Гл. таксама

Зноскі

  1. FIFA Council approves key organisational elements of the FIFA World Cup (англ.)(недаступная спасылка). ФІФА (27 кастрычніка 2017). — «Recognition of all European and South American teams that won the Intercontinental Cup – played between 1960 and 2004 – as club world champions»  Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2017. Праверана 29 кастрычніка 2017.
  2. "FIFA Club World Cup 2017" (PDF). FIFA Report 2017 страницы: 15, 40, 41, 42. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2017. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 снежня 2017. Праверана 10 лютага 2018. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2017. Праверана 10 лютага 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2017. Праверана 10 лютага 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.