Міжгалактычная прастора — частка космасу, размешчаная паміж галактыкамі. У міжгалактычнай прасторы практычна няма матэрыі, і па сваім саставе яна вельмі блізкая да абсалютнага вакууму.

Міжгалактычная прастора запоўнена вельмі разрэджаным газам з сярэдняй шчыльнасцью менш за 1 атам вадароду на 1 дм³[1] (ёсць здагадка, што магутныя патокі энергіі, якія выпраменьваюць звышмасіўныя чорныя дзіркі, награваюць гэты газ[2]).
У міжгалактычнай прасторы маецца міжгалактычны пыл.

Гл. таксама

  • Міжгалактычны газ
  • Войд
  • Міжпланетная прастора
  • Міжзоркавая прастора

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.