Мідга́рд (Miðgarðr, Midgard) — «сярэдняя зямля» у скандынаўскай міфалогіі, свет, населены людзьмі.
Па легендах, Мідгард быў створаны Одзінам, Вілі і Ве з мяса Іміра, а затым адгароджаны павекамі Іміра ад іншых царстваў. Вакол Мідгарда размешчаны сусветны акіян, які немагчыма перасекчы і ў якім жыве вялікі марскі змей Ёрмунганд. Мідгард злучаны з Асгардам (краінай асаў) вясёлкавым мастом (Біўрэст).
Мідгард будзе разбураны ў выніку Рагнароку, апошняй бітвы.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.