Мігел Лопіш | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Угу Мігел Алмейда Кошта Лопіш | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 снежня 1986[1][2][…] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Партугалія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Кайсерыспор | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У́гу Міге́л Алме́йда Ко́шта Ло́піш (парт.: Hugo Miguel Almeida Costa Lopes; нар. 19 снежня 1986, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца турэцкага клуба «Кайсерыспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера
Клубная
Лопіш пачынаў сваю прафесійную кар’еру ў другой камандзе лісабонскай «Бенфікі». У наступным сезоне ён перайшоў у клуб ніжэйшай лігі «Аперарыу».
Пасля некалькіх нядрэнных матчаў Мігел у сезоне 2007/08 перайшоў у клуб «Рыу Аві». У першым сезоне ў «Рыу» Лопіш быў іграком стартавага складу і дапамог камандзе праз два гады вярнуцца ў Прымейра-лігу.
Дзякуючы стабільнай гульні «Рыу Аві», у тым ліку супраць «Бенфікі» і «Порту», Лопішам зацікавіліся гранды партугальскага футбола. У студзені 2009 года Мігел падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Порту». У першым сезоне за сіне-белых яму прыходзілася канкураваць за месца ў стартавым складзе з уругвайцам Хорхэ Фусіле, ён з’яўляўся на поле не гэтак шмат, але ўсё ж яму ўдалося згуляць у 17 афіцыйных матчах, 13 з якіх у старце.
У канцы жніўня 2010 года новы трэнер каманды Андрэ Вілаш-Боаш палічыўшы, што яму не патрэбны Лопіш, адправіў яго ў гадавую арэнду ў іспанскі «Бетыс». 2 верасня 2010 года ён прайшоў медыцынскі агляд і далучыўся да каманды[3]. У 2012 годзе на правах арэнды выступаў за «Брагу».
Лопіш вярнуўся ў «Порту» ў сезоне 2012/13, аднак у студзені 2013 года Мігел перайшоў у склад лісабонскага «Спортынга», а ў процілеглым кірунку, паводле пагаднення, быў накіраваны Марат Ізмайлаў.
7 ліпеня 2013 года Мігел на правах арэнды перайшоў у склад французскага клуба «Ліён», які прадстаўляе Лігу 1[4]. З 2015 года на правах арэнды выступаў за іспанскую «Гранаду» і турэцкі «Акхісар Беледыеспор». Улетку 2017 года, пакінуўшы «Спортынг» у якасці свабоднага агента, стаў іграком турэцкага клуба на трывалай аснове.
У ліпені 2019 года перайшоў у «Кайсерыспор».
Міжнародная
Лопіш прыцягваўся ў моладзевую зборную Партугаліі. Ён быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат Еўропы 2012. 2 чэрвеня 2012 года Мігел дэбютаваў за нацыянальную зборную Партугаліі ў прайграным таварыскім матчы 3:1 супраць зборнай Турцыі ў Лісабоне[5].
Зноскі
- ↑ Miguel Lopes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MIGUEL LOPES hugo almeida lopes // Argentine Soccer Database
- ↑ Miguel Lopes: «El Betis merece estar en Primera» Архівавана 11 сакавіка 2012.. El Desmarque
- ↑ Lyon take Miguel Lopes on loan from Sporting. UEFA.com
- ↑ Portugal's woes continue with Turkey defeat. UEFA.com
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мігел Лопіш
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)